Анатоль Мікалаевіч Папоў (, г.  — сакавік ) — беларускі кампазітар, педагог.

Біяграфія Скончыў Беларускую кансерваторыю (1937, клас Васіля Залатарова). З 1933 года адначасова выкладчык Мінскага музычнага вучылішча і дырыжор Тэатра юнага гледача. З 1937 года выкладаў у Віцебскім музычным вучылішчы, Беларускай кансерваторыі, з 1941 года ў Свярдлоўскім музычным вучылішчы. Аўтар вакальна-сімфанічнай паэмы «Сценька Разін» (1937), сімфоніі (1934), цыклаў фартэпіянных п’ес, больш як 20 рамансаў на вершы беларускіх паэтаў, хароў, апрацовак беларускіх народных мелодый; музыкі да драматычных спектакляў. Загінуў на фронце.

Літаратура

Катэгорыя:Кампазітары Беларусі