Путка́меры () — шляхецкі і баронскі род герба «Брадач». Паходзілі з Прусіі і Курляндыі, у XVII стагоддзі перасяліліся ў Вялікае Княства Літоўскае, дзе валодалі маёнткамі ў Лідскім і Навагрудскім паветах. У XIX стагоддзі працягвалі жыць на гэтых тэрыторыях у межах Расійскай імперыі.
Гісторыя Існуе некалькі версій паходжання роду. Паводле адной з іх, яны паходзілі ад польскага роду Варсевічаў герба «Сякерка», прадстаўнік якога ў 1109 годзе стаў падкаморым («путкамерам») і перасяліўся ў Германію, дзе атрымаў герб «Брадач». Іншыя версіі звязваюць іх з паморска-прускімі радамі, якія ў XV стагоддзі падзяліліся на некалькі ліній. Частка з іх асела ў Прусіі, Курляндыі і ВКЛ. Курляндская і пруская галіны ў XVIII стагоддзі атрымалі баронскія тытулы.
На тэрыторыю сучаснай Беларусі прадстаўнікі роду перасяліліся ў XVII стагоддзі. Родапачынальнікам літвінскай галіны стаў стольнік інфлянцкі Ваўжынец Путкамер. Род вызначаўся сваёй адданасцю пратэстантызму (кальвінізму): многія Путкамеры з’яўляліся куратарамі і дырэктарамі Евангеліцка-рэфарматарскага сінода ў Літве, фінансавалі выданне кніг, утрыманне школ (у тым ліку Слуцкай гімназіі) і збораў.
Вялікую вядомасць роду прынёс маршалак лідскі Ваўжынец Путкамер, які ў 1821 годзе ажаніўся з Марыяй (Марыляй) Верашчакай — каханай паэта Адама Міцкевіча. У канцы XIX — пачатку XX стагоддзя яго ўнук, таксама Ваўжынец, быў вядомым інжынерам, распрацоўшчыкам чыгунак, дэпутатам IV Дзяржаўнай Думы і актыўным польскім палітычным дзеячам.
Уладанні У XVII стагоддзі родапачынальнік Ваўжынец Путкамер атрымаў праз шлюб са сваёй другой жонкай Даротай Шротэр (паводле іншай версіі — набыў) маёнткі Гайцюнішкі і Бальценікі ў Лідскім павеце. Маёнтак Бальценікі стаў галоўнай радавой рэзідэнцыяй і належаў Путкамерам ажно да Другой сусветнай вайны. У 1896 годзе тут быў пабудаваны новы мураваны неагатычны палац (па праекце архітэктара Тадэвуша Раствароўскага), вакол якога быў закладзены выдатны пейзажны парк.
У пачатку XIX стагоддзя Ваўжынец Путкамер таксама жыў у невялікім маёнтку Унехава недалёка ад Карэлічаў у Навагрудскім павеце. У канцы XIX стагоддзя за кошт пасагу Зоф’і Кеневіч, жонкі Ваўжынца Путкамера-малодшага, былі набыты маёнтак Карэлічы з чатырма фальваркамі, а таксама частка маёнтка Гародна — Раклішкі.
Вядомыя прадстаўнікі Ваўжынец Путкамер (XVII ст.) — стольнік інфлянцкі. Ваўжынец Станіслаў Ян Путкамер (1794—1850) — паручнік войск напалеонаўскай Францыі, маршалак шляхты Лідскага павета, куратар Евангеліцка-рэфарматарскага сінода. Жонка — Марыя (Марыля) Верашчака. Ваўжынец Путкамер (1859—1923) — інжынер шляхоў зносін, дэпутат IV Дзяржаўнай Думы ад Віленскай губерні, грамадскі дзеяч.
Радавод
1. Ваўжынец, стольнік інфлянцкі, набыў Гайцюнішкі і Бальценікі; жонкі — 1) Ганна Лівен, 2) Дарота Шротэр 2/1. Казімір — ад Ганны Лівен 3/1. Станіслаў — ад Дароты Шротэр 4/1. Ежы — ад Дароты Шротэр 5/1. Ваўжынец — ад Дароты Шротэр, генерал-ад’ютант польнага гетмана ВКЛ Масальскага; жонка — Дарота Цэндроўская 6/5. Ежы Аляксандр (хрышчоны у Бальценіках), шамбелян караля Рэчы Паспалітай; жонка — Караліна Стрыеўская 7/6. Яцак Багуслаў (нар. 1792) 8/6. Ваўжынец Станіслаў Ян (нар. , хрышчоны у Бальценіках, пам. ), маршалак шляхты Лідскага павета; жонка — Марыя (Марыля) Верашчака 11/8. Станіслаў, куратар пратэстанцкага сінода, жыў у Бальценіках; жонка — Феліцыя Кеневіч 14/11. Ваўжынец (нар. , пам. ), інжынер, грамадскі дзеяч; жонка — Зоф’я Кеневіч 17/14. Яніна, аўтарка мемуараў; муж — прафесар Адам Жалтоўскі 15/11. Іпаліт (пам. 1895) 16/11. Паліна; муж — Уладзіслаў Хоўвальт 12/8. Зоф’я; муж — Каліноўскі 13/8. Караліна; муж — Рыхлевіч 9/6. Дарота Катарына (нар. 1797) 10/6. Яна Канстанцыя (нар. 1798)
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Шляхецкія роды Катэгорыя:Вялікалітоўская арыстакратыя Катэгорыя:Дваранства Віленскай губерні