Артаксеркс II Мнемон () — персідскі цар (404—358 да н.э.). З дынастыі Ахеменідаў. На пачатку праўлення вёў барацьбу за трон з малодшым братам Кірам, правіцелем Малой Азіі. Нягледзячы на поспехі ў знешняй палітыцы (разграміў спартанскі флот каля Кніда ў 394 да н.э., заключыў Анталкідаў мір 387 да н.э.), праўленне Артаксеркса II — перыяд аслаблення дзяржавы Ахеменідаў. Літаратура
Крыніцы
Катэгорыя:Ахеменіды