Апафіліт — пародаўтваральны мінерал падкласа слаістых сілікатаў. Састаў: K2О — 5,2; CaO — 25; SiO2 — 53,7; Н2O — 16,1; F — да 1,5. Крышталізуецца ў тэтраганальнай сінганіі. Таблітчастыя, прызматычныя крышталі або зярністыя, ліставатыя і іншыя агрэгаты, шчыльныя масы. Бясколерны, белы, бледна-жоўты, ружовы ці зялёны. Празрысты. Бляск шкляны да перламутравага. Цвёрдасць 4,5—5. Шчыльнасць 2,3—2,4 г/см³. Гідратэрмальны мінерал. Трапляецца ў міндалінах і друзах у базальтах, пустотах і трэшчынах у гранітах, вапняках, скарнах і інш.
Літаратура
Крыніцы
Катэгорыя:Сілікаты (мінералы)