Дэнуда́цыя (ад — «агаленне») — сукупнасць працэсаў зносу і пераносу з узвышшаў прадуктаў выветрывання горных парод вадой, ветрам, лёдам і пад дзеяннем сілы цяжару з наступным іх намнажэннем у паніжэннях рэльефу.
На тэмпы і характар дэнудацыі ўплываюць размах і хуткасць тэктанічных рухаў. Калі дэнудацыя пераважае над эфектам тэктанічных падняццяў, адбываецца агульнае нівеліраванне рэльефу. У выніку працяглай дэнудацыі горныя краіны могуць ператварацца ў хвалістыя раўніны — пенеплены.
Тэрмін «дэнудацыя» ўжываецца таксама ў больш вузкім значэнні — для абазначэння зносу прадуктаў выветрывання шляхам плоскаснага змыву.
Літаратура
Катэгорыя:Геамарфалогія Катэгорыя:Геалагічныя працэсы