Бяла́вічы (, ) — вёска ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Квасевіцкага сельсавета. За 15 км ад горада і чыгуначнай станцыі Івацэвічы, 141 км ад Брэста. 373 жыхары, 165 двароў (1995).
Назва У гэтым жа рэгіёне (в. Пясчанка) у "Рэвізіі Кобрыньскай эканоміі" 1563 г. засведчанае мужчынскае імя "Белава": "Бѣлава Шевелевичъ"Ревизия Кобринской экономии: составленная в 1563 году королевским ревизором Дмитрием Сапегой. — Вильна, 1876. С. 23.. Паблізу (в. Лыскава) у ХІХ ст. бытавала прозвішча Белавіч, было ваўкавыскае Белавіцкіhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSM1-86R3?i=368&cat=2323279
https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QS7-89DS-C7RM?i=987&cat=2323279. Сярод асноў старажытных двухасноўных балцка-літоўскіх імёнаў былі асновы Be-, Lav-Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. C. 78, 105..
Гісторыя У 1-й палове XV ст. належалі пану Юшку Гойцавічу, які да 1468 года надаў частку бялавіцкіх зямель (цяпер в. Жамайдзякі) на рацэ Ладзейніцы свайму слугу Андрыяну. Пасля смерці пана Юшкі перайшлі да вял.кн. Казіміра, сяло Слонімскага павета. У 16—17 ст. належалі М. Глінскаму, С. Чартарыйскаму, Тышкевічам, Л. Сапегу і інш. З 1526 мястэчка. У 1630 пабудавана Ільінская царква.
З 1795 года ў складзе Расійскай імперыі, з 1801 у Гродзенскай губерні. У 1921—1939 у складзе Польшчы. З 1939 у БССР. У 1940—1947 у Косаўскім, у 1947—1962 і з 1965 у Івацэвіцкім, у 1962—1965 у Бярозаўскім раёнах. З 12 кастрычніка 1940 года па 1 красавіка 1968 года цэнтр Бялавіцкага сельсавета.
У баі з нямецка-фашысцкімі захопнікамі паблізу вёскі 1 лістапада 1943 года загінуў І. І. Баброў — адзін з кіраўнікоў камуністычнага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Брэсцкай вобласці
Да 16 лютага 1987 года вёска знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Косаўскага пассаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 лютага 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901)., да 17 верасня 2013 года — у складзе Косаўскага сельсавета.
Насельніцтва пач. 1880-х — 42 двары, 664 жыхары 1995 год — 165 двароў, 373 жыхары
Інфраструктура Пачатковая школа, клуб, бібліятэка, аддзяленне сувязі.
Славутасці
Драўляная Свята-Ільінская царква (2-я пал. 18 ст.) са званіцай (1885). — . Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча (XI—XIII стагоддзі), размешчаны ў цэнтральнай частцы могілак у в. Бялавічы — . Курган перыяду ранняга сярэднявечча (XI—XIII стагоддзі), за 2 км на захад, урочышча Хвойня — . Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча (XI—XIII стагоддзі), за 0,3 км на паўночны захад ад Ільінскай царквы, за ручаём Фядоска — .
Страчаная спадчына Драўляная капліца Адміністрацыйны будынак
Вядомыя асобы Ігнат Гамаліцкі (1791—?) — брэсцкі канонік. Іпаліт Гамаліцкі (1804—1846) — доктар багаслоўя, прафесар, апошні рэктар уніяцкай духоўнай семінарыі ў Жыровічах. Міхал Гамаліцкі (1791—1861) — лекар, педагог, гісторык. Міхаіл Уладзіміравіч Голуб (1936—2016) — беларускі спецыяліст у галіне трэння і зносу ў машынах, матэрыялазнаўства. Міхаіл Шчурко (1907—1972) — рэлігійны дзеяч беларускай дыяспары ў Аўстраліі.
На вясковых могілках пахаваны беларускі краязнавец Аляксандр Фаміч Зайка (1948—2018).
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Квасевіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Івацэвіцкага раёна Катэгорыя:Мястэчкі Новагародскага ваяводства