Старажо́ўшчына (, ) — вёска ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Квасевіцкага сельсавета.
Гісторыя Першая пісьмовая згадка пра вёску датуецца 23-м кастрычніка 1597 года, як уладанне князя Рыгора Сангушкі КашырскагаАкты ВКЛ, т.14, ст.614. «В том селе всех волох осмь, моргов двадцать, кроме волок двох и моргов осьми, которых уживает в том селе пан Ян Корпачевский на службе боярской». Гэту зямлю (прыкладна 195 га) абраблялі 17 сялянскіх гаспадарак (у дакуменце прыводзіцца спіс гаспадароў і іх дарослых сыноў).
14 ліпеня 1632 года новы ўладальнік маёнтку Косава канцлер Вялікага князя Літоўскага Леў Сапега склаў тэстамент, у якім касцёлу ў Косаве “надае на вечныя часы вёску СтаражэвічыSapiehonee, т.1, ст.182.
У 1905 годзе ў вёсцы пражывала 438 чалавек.
Па непацверджаным звесткам вёску падчас вайны спалілі савецкія партызаныЛіст у рэдакцыю Наша Ніва, № 23 (180), 5 — 12 чэрвеня 2000 г..
Да 16 лютага 1987 года вёска знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Косаўскага пассаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 лютага 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901)., да 17 верасня 2013 года — у складзе Косаўскага сельсаветаРешение Брестского областного совета депутатов №307 от 17 сентября 2013 г. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Дрогичинского района Брестской области» .
Насельніцтва 2009 год — 334 чалавекі
Вядомыя асобы Яўген Паўлавіч Арабей (нар. 1951) — беларускі архітэктар.
Спасылкі
Катэгорыя:Квасевіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Івацэвіцкага раёна