Паўлінавочкі, таксама Вочніцы, альбо СатурнііНапісанне Паўлінавочкі, Вочніцы, Сатурніі ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.12. Мн., 2001, С.206 (Saturniidae) — сямейства матылёў.

Апісанне Буйныя або вельмі буйныя матылькі з вялікімі шырокімі крыламі. Размах крылаў большасці відаў сусветнай фаўны — 80-140 мм, асобных відаў да 28 см (самка ). Тулава тоўстае, укрытае пушыстымі валаскамі. На кожным крыле пасярэдзіне па адной яркай вочкавай пляме — т. зв. «паўлінавыя вочкі» (адсюль назва). Вусікі ў самцоў грабеньчатыя (звязана з моцным развіццём нюху — выяўляюць знаходжанне самак за некалькі кіламетраў), у самак кароткапілаватыя. Хабаток недаразвіты (матылі не кормяцца, жывуць да 2 тыдняў). Вусені масіўныя, пераважна зялёныя, са шматлікімі вырастамі і бародаўкамі, акукліваюцца ў шаўкавістых коканах.

Змрочныя і начныя матылькі, самцы больш актыўныя, у некаторых відаў лётаюць днём. Самцы маюць выключны нюх, з дапамогай якога здольныя адшукваць самак па вылучаемым імі ферамонамі на адлегласці да 1 км і больш.

Класіфікацыя У сямействе вылучаюць наступныя падсямействы: Падсямейства:Oxyteninae Падсямейства:Cercophaninae Падсямейства:Arsenurinae Jordan, 1922 Падсямейства:Ceratocampinae Harris, 1841 Падсямейства:Hemileucinae Grote & Robinson, 1866 Падсямейства:Agliinae Packard, 1893 Падсямейства:Ludiinae Aurivillius, 1904 Падсямейства:Salassinae Michener, 1949 Падсямейства:Saturniinae Boisduval, 1834

Распаўсюджанне Больш за 1200 відаў. Пашыраны пераважна ў тропіках Усходняга паўшар'я. Жывуць на раслінах. На Беларусі сустракаюцца 2 віды: , .

Некаторых паўлінавочак разводзяць для атрымання шаўкавіны (, і інш.).

Гл. таксама

Actias isis Nudaurelia dione Hyperchiria incisa Dryocampa rubicunda Antheraea helferi Graellsia isabellae Perisomena caecigena

Літаратура Максімава С. Паўлінавочкі // БЭ ў 18 т. Т. 12. Мн., 2001.