Паўмалпы (Prosimiae) — састарэлы таксон, які выкарыстоўваўся раней як падатрад прыматаў. Тэрмін «паўмалпы» адносіўся да найбольш прымітыўных прадстаўнікоў прыматаў, якія з'яўляюцца эвалюцыйнымі папярэднікамі малпаў і чалавека, і падкрэсліваў наяўнасць у іх прыкмет, якія адрозніваюць іх ад больш высокаразвітых прадстаўнікоў атрада. У сучаснай навуковай класіфікацыі прынята казаць аб макраносых малпах (Strepsirrhini), да якіх адносяцца ўсе былыя паўмалпы за выключэннем даўгапятаў.

Прадстаўнікі таксонаў жывуць у Афрыцы і Паўднёва-Усходняй Азіі, у асаблівасці на Мадагаскары. Паўмалпы жывуць на дрэвах і актыўныя перш за ўсё ноччу або ў прыцемках.

Літаратура БЭ ў 18 тамах., Т.12. Мн., 2001, С.210

Катэгорыя:Прыматы