«Паходы на Літву» () — паходы-рэйды войск Тэўтонскага ордэна на землі Вялікага Княства Літоўскага, асноўная форма ваенных дзеянняў у ордэнска-вялікалітоўскай вайны канца XIII — пачатку XV стст. Тыповая працягласць паходу, разам з вяртаннем на базу, складала каля двух тыдняў.
У паходах удзельнічалі адносна нешматлікія кантынгенты рыцараў (ад некалькіх да сотні) і салдатаў (ад соцень да некалькіх тысяч). Часта ў паходах бралі ўдзел замежныя рыцары-«госці», якія разглядалі як «хрысціянскі абавязак» () барацьбу з літвінамі-«новымі ворагамі хрысціянства».
Звычайна арганізацыяй паходу займаўся вялікі магістр Ордэна або кёнігсбергскі ці рагніцкі комтуры. Войскі звычайна збіраліся ў Кёнігсбергу, у студзені—лютым, калі замярзалі багны, але здараліся і паходы летам, напрыклад, інфлянцкія рыцары амаль палову сваіх паходаў правялі летам і восенню.
Зімой войскі рушылі ўздоўж рэк — Нёмана або Дзвіны, а летам маглі плыць на караблях самой ракою. Тыповы дзённы пераход складаў каля 45 км, апорнымі пунктамі і базамі забеспячэння былі ордэнскія замкі.
Літаратура
Сагановіч Г. Беларусь і Нямецкі ордэн (да Крэўскай уніі) // З глыбі вякоў. Наш край. Вып. 2. — Мн., 2002. ISBN 985-08-0515-3.
Катэгорыя:Вайна Тэўтонскага ордэна з Вялікім Княствам Літоўскім