__NOTOC__

7 кастрычніка — дзвесце васьмідзесяты (дзвесце восемдзесят першы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі 1571: Бітва пры Лепанто паміж флотам Свяшчэннай Лігі і флотам Асманскай імперыі, адна з найбуйнейшых марскіх бітваў у гісторыі. Поўная перамога хрысціянскага флоту, канец асманскага валадарства на Міжземным моры. 1601: Адбылося ўрачыстае асвячэнне касцёла Божага Цела ў Нясвіжы. 1799: Армія А. Суворава падчас Швейцарскага паходу здзейсніла пераход праз хрыбет Панкіс (адлюстраваны на карціне Сурыкава «Пераход Суворава праз Альпы»). 1826: У Масачусетсы адкрылі першую ў ЗША чыгунку. 1868: У ЗША адкрыты Карнельскі ўніверсітэт. 1879: У Вене заключаны Аўстра-германскі дагавор. 1897: У Вільні створаны «Бунд» — Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, Польшчы і Расіі. 1935: Пачаў сваю дзейнасць Універсітэт Панамы. 1949: Абвешчана Германская Дэмакратычная Рэспубліка. 1958: Сірыя і Егіпет ліквідавалі свае ўрады, стварыўшы адзіны ўрад Аб’яднанай Арабскай Рэспублікі. 1977: Прынята новая Канстытуцыя СССР. 1982: У Нью-Ёрку адбылася прэм’ера мюзікла «Коткі». 1988: У Рызе ўпершыню з 1940 года ўзняты латвійскі сцяг. 2001: ЗША распачалі вайсковую аперацыю ў Афганістане. 2023: Нападзенне ХАМАС на Ізраіль, адбылося наземнае ўварванне палесцінскіх баевікоў з Сектара Газа.

Нарадзіліся

1675: Разальба Кар'ера, італьянская мастачка 1748: Карл XIII, кароль Швецыі, кароль Нарвегіі (пам. 5.2.1818) 1765: Міхал Клеафас Агінскі, вялікалітоўскі магнат і кампазітар (пам. 15.10.1833) 1786: Луі-Жазеф Папіно, канадскі палітычны дзеяч 1788: Іван Насовіч, беларускі мовазнавец і этнограф. 1794: Вільгельм Мюлер, нямецкі паэт 1822: Рудольф Лейкарт, нямецкі заолаг 1885: Нільс Бор, дацкі фізік, адзін з заснавальнікаў квантавай механікі 1912: Юрый Жывіца, беларускі нацыяналіст, выдавец, пісьменнік 1913: Райманд Валгрэ, эстонскі кампазітар 1931: Дэсмонд Туту, англіканскі архіепіскап, актыўны барацьбіт з апартэідам 1932: Іван Пташнікаў, беларускі пісьменнік 1943: Яўген Шыпіла, беларускі акцёр 1952: Уладзімір Пуцін, прэзідэнт Расіі 1955: Ё Ё Ма, віяланчэліст-віртуоз 1956: Вячаслаў Швед, беларускі гісторык 1967: Марыя Карына Мачада, венесуэльскі палітык, лаўрэатр Нобелеўскай прэміі міру 1974: Шарлота Перэлі, шведская спявачка і актрыса

Памерлі 336: Марк, Папа Рымскі 929: Карл III Прастак, кароль заходнефранкскі з дынастыі Каралінгаў (нар. 17.9.879) 1792: Джордж Мейсан, амерыканскі палітык 1849: Эдгар Алан По, амерыканскі пісьменнік (нар. 19.1.1809) 1870: Фелікс Луі Жак Дзюбан, французскі архітэктар-рэстаўратар 1939: Раман Скірмунт, беларускі грамадска-палітычны дзеяч, старшыня ўрада БНР (нар. 7.5.1868) 1944: Змітрок Астапенка, беларускі паэт і празаік (нар. 10.11.1910) 1946: Крыстафер Невінсан, англійскі мастак 1967: Ральф Норман Энджэл, журналіст, пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (нар. 26.12.1872) 2006: Ганна Паліткоўская, расійская журналістка

Святкуюць СССР: Дзень Канстытуцыі СССР

К07