__NOTOC__ 7 лютага — трыццаць восьмы дзень года па Грыгарыянскім календары

Падзеі

457: Леў I стаў імператарам Усходняй Рымскай імперыі і заснавальнікам Фракійскай дынастыі, бо сам быў фракійцам. 1161: Папа Рымскі Аляксандр III кананізаваў караля Англіі Эдуарда Спаведніка. 1550: Пачатак пантыфіката Юлія ІІІ, 221-га Папы Рымскага (да 1555). 1568: Іспанскі мараплаўца Альвара Менданья дэ Нейра адкрыў Саламонавы астравы. 1920: Паводле дырэктывы Іркуцкага бальшавіцкага ваенна-рэвалюцыйнага камітэта здзейснены расстрэл адмірала Калчака. 1926: Пачаўся Першы Усебеларускі краязнаўчы з’езд. 1962: Урад ЗША наклаў забарону на любы імпарт і экспарт з Кубы. 1974: Грэнада становіцца незалежнай ад Вялікабрытаніі. 1992: Падпісанне Маастрыхцкай дамовы аб Еўрапейскім Саюзе. 1994: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Лаосам. 1998: У японскім Нагана пачаліся XVIII зімовыя Алімпійскія гульні. 1999: Прынц Абдула становіцца каралём Іарданіі пасля смерці яго бацькі — караля Хусейна. 2023: Амерыканскі баскетбаліст Леброн Джэймс падняўся на першае месца ў гісторыі НБА паводле колькасці ачкоў за кар’еру.

Нарадзіліся

1478: Томас Мор, англійскі гуманіст (пам. 6.7.1535) 1546: Фёдар Еўлашоўскі, беларускі палітык і пісьменнік-мемуарыст 1693: Ганна Іванаўна, расійская iмператрыца, пляменніца Пятра I 1741: Ёган Генрых Фюслі, швейцарскі і англійскі мастак 1812: Чарлз Дыкенс, брытанскі пісьменнік (пам. 9.6.1870) 1885: Сінклер Льюіс, амерыканскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 1930 (пам. 10.1.1951) 1881: Рамуальд Зямкевіч, беларускі бібліёграф, адзін з аўтараў «Нашай Нівы» 1890: Вальтэр Дэксель, нямецкі мастак 1901: Вера Мікалаеўна Пола, Народная артыстка Беларусі (пам. 15.10.1989) 1905: Ульф фон Эйлер, шведскі фізіёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі (пам. 1963) 1912: Расел Драйсдэйл, аўстралійскі мастак 1926: Анатоль Фядосік, беларускі фалькларыст 1939: Эва Кшыжэўская, польская актрыса 1954: Дзітэр Болен, музыкант, кампазітар 1979: Тавакуль Карман, еменская праваабаронца, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 2011 1990: Далайла Мухамад, амерыканская лёгкаатлетка, алімпійская чэмпіёнка

Памерлі

1317: Роберт дэ Клермон, французскі прынц 1639: Арацыо Джэнтылескі, італьянскі мастак 1799: Цяньлун, кітайскі імператар 1878: Пій IX, Папа Рымскі (нар. 16.5.1846) 1891: Вінцэсь Каратынскі, беларускі пісьменнік і журналіст 1920: Аляксандр Калчак, расійскі военачальнік і палярны даследчык 1942: Іван Білібін, рускі графік і тэатральны мастак (нар. 4(16).8.1876) 1960: Ігар Курчатаў, савецкі фізік (нар.12.1.1903) 2018: Генадзь Міхайлавіч Гарбук, беларускі акцёр 2019: Альберт Фіні, англійскі акцёр

Святкуюць Грэнада — Дзень Незалежнасці Японія — Дзень паўночных тэрыторый

Катэгорыя:Дні па Грыгарыянскім календары