Новая Вульгата (, поўная назва Nova Vulgata Bibliorum Sacrorum Editio, таксама вядомая як Неавульгата) — афіцыйны лацінскі пераклад тэкстаў Бібліі на мову арыгіналу, апублікаваны Святым Прастолам. Ён быў завершаны ў 1979 годзе і быў абнародаваны ў тым жа годзе папам Янам Паўлам II у «Scripturarum thesaurus». Другое, дапрацаванае выданне было апублікавана ў 1986 г. Гэта афіцыйны лацінскі тэкст Бібліі Каталіцкага Касцёла.
Да Новай Вульгаты стандартнай Бібліяй каталіцкай царквы была Клемянцінская Вульгата.
Асноўныя звесткі Другі Ватыканскі сабор у «Sacrosanctum Concilium» абавязаў перагледзець Лацінскі Псалтыр, каб прывесці яго ў адпаведнасць з сучаснымі тэксталагічнымі і лінгвістычнымі даследаваннямі, захаваўшы або ўдасканаліўшы яго хрысціянскі лацінскі стыль. У 1965 годзе папа Павел VI прызначыў камісію для перагляду астатняй часткі Вульгаты, прытрымліваючыся тых жа прынцыпаў. Камісія апублікавала сваю працу ў васьмі анатаваных раздзелах і запрасіла каталіцкіх навукоўцаў да крытыкі падчас публікацыі раздзелаў. Лацінскі Псалтыр быў апублікаваны ў 1969 годзе, Новы Запавет быў завершаны ў 1971 годзе, а поўная «Nova Vulgata» была апублікаваная ў выглядзе аднатомнага выдання ўпершыню ў 1979 годзе.
Асноватворным тэкстам большай часткі Старога Запавету з’яўляецца крытычнае выданне, зробленае па замове папы Пія X і падрыхтаванае манахамі Папскага абацтва Святога Ераніма. Асноўны тэкст Кніг Тавіта і Юдзіф узяты з рукапісаў Vetus Latina, а не з Вульгаты. Новы Запавет быў заснаваны на выданні Штутгарцкай Вульгаты 1969 г. Усе гэтыя асноўныя тэксты былі перагледжаны ў адпаведнасці з сучаснымі крытычнымі выданнямі на грэчаскай, іўрыце і арамейскай мовах. Таксама быў унесены шэраг змяненняў, дзе сучасныя навукоўцы палічылі, што Еранім Стрыдонскі не змог зразумець значэнне арыгінальных моў або перадаў яго цьмяна.
«Нова Вульгата» не з’яўляецца крытычным выданнем гістарычнай Вульгаты. Хутчэй, гэта тэкст, прызначаны для ўзгаднення з сучаснымі крытычнымі выданнямі яўрэйскіх і грэчаскіх тэкстаў Бібліі і стварэння стылю, найбліжэйшага да класічнай лаціны.
Спасылкі Новая Вульгата Стары Запавет Новы Запавет
Катэгорыя:Лацінскія пераклады Бібліі Катэгорыя:Кнігі XX стагоддзя