Сярге́еўскае возера, Сяргеевіцкае возера, Муха — возера ў Беларусі, у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці ў басейне ракі Пціч, за 25 км у напрамку на захад ад горада Мар’іна Горка, каля вёскі Сяргеевічы.

Агульнае Плошча паверхні 2,75 км². Даўжыня 2,2 км, найбольшая шырыня 1,6 км. Найбольшая глыбіня 7,5 м. Катлавіна возера круглаватай формы, злёгку выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны нізкія, забалочаныя, параслі хмызняком. Дно возера выслана сапрапелем (Сяргееўскае радовішча сапрапелю). У возера ўпадаюць рака НясвечаЛіст карты N-35-92. Выданне 1979 года., ручаі і меліярацыйныя каналы. Сцёк праз канал у раку Пціч.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, плотка, акунь, краснапёрка, лінь і іншыя віды рыб.

Каля возера на ўскраіне вёскі Сяргеевічы размешчана паляўніча-рыбалоўная база Шацкай паляўнічай гаспадаркі.

Літаратура

Ліст карты N-35-92. Выданне 1979 года.

Спасылкі Общая характеристика озёр Минской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Минской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Катэгорыя:Азёры Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Сяргеевічы (Пухавіцкі раён) Катэгорыя:Басейн Пцічы