thumb|Рудольфава лаўка ў 1885 годзе Рудольфаў мост (Рудольфава лаўка, ) — незахаваны вісячы мост праз Влтаву ў Празе. Пабудаваны ў 1868—1869 гадах, ішоў з Кларава на процілеглы бераг. Пазней, як і Рудальфінум, атрымаў сваю назву ў гонар кронпрынца Рудольфа, да гэтага зваўся Жэлезна лаўка ( — Жалезны мост) або Ржэтазава лаўка ( — ланцужны мост).
Мост складаўся з двух пралётаў даўжынёй 96,01 м. На сярэдняй апоры стаяла металічная вежа вышынёй 17,5 метраў. Шырыня маставога палатна складала 3,35 метры. Метал для канструкцыі пастаўляўся з Англіі з Шэфілда.
Мост, за выключэннем дробных рамонтаў, быў адкрытым да 1914 года. Потым замест яго быў збудаваны новы мост архіеводы Францішка Фердынанда д’Эстэ, пазней названы мостам Манеса.
Ад моста застаўся толькі невялікі домік для збору платы на левым беразе (адрас č. p. 554). У наш час яго займае грамадская арганізацыя Gemini, там праходзіць праца з дзецьмі і моладдзю. Таксама пра існаванне моста нагадвае назва вуліцы «У жэлезне лаўкі» таксама на левым беразе.
Спасылкі
Катэгорыя:Масты Прагі Катэгорыя:Масты цераз Влтаву Катэгорыя:З’явіліся ў 1869 годзе Катэгорыя:1869 год у Празе