Панашэму (саманазва Ponaschemu, у перакладзе на беларускую: «па-нашаму») — кантактная мова на нямецкай і ніжнелужыцкай аснове.
Нарыс Панашэму складаецца з нямецкіх і ніжнелужыцкіх элементаў, лексіка мовы змяшаная, граматыка — ніжнелужыцкая.
Мова ўжывалася да перыяду 1950-х гадоў. Панашэму ў асноўным была распаўсюджаная ў вёсках Шпрэвальда з лужыцка-нямецкім насельніцтвам. У мястэчках і іншых местах, напрыклад, у Котбусе, мова не выкарыстоўвалася з-за кпінаў з боку гарадскіх жыхароў і прыхільнікаў чыстай лужыцкай мовы.
У цяперашнім часе мова выкарыстоўваецца рэдка, бо тагачасныя вясковыя жыхары, будучы двухмоўнымі, перайшлі на нямецкую мову.
Прыклад Дзіцячы вершык 1890 года, запісаны нямецкім даследчыкам у мясцовасці Еншвальдэ (Яншойцэ). Варыянт панашэму запісаны паводле лужыцкай арфаграфіі:
панашэму: «Morgenrot, swinja tot. Škla grochow, zwerjcha knochow. Šklicka rajsa, zwerjcha šajsa.»
Літаратура Der Niedersorben Wendisch — Domowina-Verlag ISBN 3-7420-1886-8 Serbska Pratyja 2008
Катэгорыя:Мовы Германіі Катэгорыя:Нямецкая мова Катэгорыя:Лужыцкія мовы Катэгорыя:Змяшаныя мовы