Дзяменіца — возера ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці, за 18,5 км на паўднёвы захад ад горада Жыткавічы, за 2,6 км на паўднёвы захад ад вёскі Князь-Бор. Адносіцца да басейна ракі Прыпяць (знаходзіцца ў яе пойме).

Возера старычнага тыпу, серпападобнай формы. Злучана вузкай пратокай на паўднёвым усходзе з возерам Балкі. Зарастае ўмерана.

Спасылкі Ліст карты N-35-140. Выданне 1991 г. Стан мясцовасці на 1987 г.

Катэгорыя:Азёры Жыткавіцкага раёна Катэгорыя:Басейн Прыпяці