Дзераўна́я (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці, за 16 км на паўднёвы захад ад Баранавічаў. Уваходзіць у склад Навамышскага сельсавета.
Гісторыя Вядома з сярэдзіны XVI стагоддзя як сяленне Дзераўна ў Троцкім, з 1566 года Новагародскім ваяводствах. Шляхецкая ўласнасць. Пад 1586 годам пазначана як двор у Слонімскім павеце.
Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) далучана да Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года Літоўскай, з 1801 года Гродзенскай губернях.
У 1862 годзе адкрыта народнае вучылішча. У 1886 годзе цэнтр Дзераўнянскай воласці Слонімскага павета, у вёсцы дзейнічалі вінакурня, вадзяны млын, царква і капліца. У 1897 годзе ў вёсцы хлебазапасны магазін, капліца, карчма.
З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 9 ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Да 22 сакавіка 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Палонкаўскага сельсаветаРашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978)..
Насельніцтва 40 двароў, 528 жыхароў (1886) 58 двароў, 666 жыхароў (1897) 45 двароў, 393 жыхары (1909) 155 дамоў, 761 жыхар (1921) 1266 жыхароў (1939) 697 жыхароў (1970) 162 падвор’і, 225 жыхароў (1998) 97 гаспадарак, 162 жыхары (2005)
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Навамышскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна