Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Бярозавічы (Пінскі раён). Размешчана ў цэнтры вёскі. Твор народнага дойлідства. Пабудавана ў 1878 г. з дрэва.

Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.

Архітэктура Царква вырашана трохчасткавай падоўжна-восевай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыяй — кубападобныя зрубы прытвора, малітоўнай залы, апсіды з бакавымі рызніцамі. Цэнтральны зруб накрыты чатырохсхільным пакатым дахам, завершаным па цэнтры двух'ярусным васьмігранным барабанам з цыбулепадобнай галоўкай. Дахі прытвора і апсіды двухсхільныя. Над прытворам узвышаецца званіца. Гарызантальна ашаляваныя фасады дэкарыраваны разьбой па дрэве.

Маецца абраз другой паловы 17 — 18 стст. «Узнясенне».

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.

Спасылкі

Катэгорыя:Бярозавічы Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Пінскага раёна Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Храмы Пінскай і Лунінецкай епархіі Катэгорыя:1878 год у Беларусі