150px150px Параўнанне хімічныхбудоў рыбозы (зверху) і дэзоксірыбозы (унізе). Дэзоксіцукры́ — монацукрыды, у малекулах якіх адна або некалькі гідраксільных груп замешчаны атамамі вадароду. Вядома каля 100 дэзоксіцукраў.

Паводле хімічнай будовы падзяляюцца на дэзоксіальдозы (вельмі пашыраны, напрыклад, дэзоксірыбоза), дэзоксікетозы (вядома некалькі, надзвычай пашыраны іх вытворныя, напрыклад, нейрамінавая кіслата і сіялавыя кіслоты).

Большасць вытворных дэзоксіцукраў маюць Д-форму, многія Д- і L-формы атрыманы сінтэтычна.

Літаратура