Пе́чышчы. Сустракаецца таксама варыянт Пе́чышча, н. (, ) — аграгарадок у Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Сасноваборскага сельсавета.

Да 10 сакавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Шацілкаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6., да 30 сакавіка 1992 года — у склад Чыркавіцкага сельсавета, да 1 снежня 2009 года — цэнтр Печышчанскага сельсаветаРешение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 288 Об изменении административно-территориального устройства Светлогорского района Гомельской области .

Геаграфія Аграгарадок знаходзіцца за 12 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Светлагорск, за 122 км ад Гомеля, каля ракі Жардзянка.

Насельніцтва 2000 год — 405 жыхароў у 141 двары.

Памятныя мясціны

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан. Каля аграгарадка магіла ахвяр фашызму.

Крыніцы

Літаратура — С. 343.

Спасылкі

Катэгорыя:Сасноваборскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Светлагорскага раёна