Куме́льшчына (, ) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Людвіноўскага сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца за 40 км на паўночны ўсход ад горада Вілейка, 26 км ад чыгуначнай станцыі Княгінін на лініі Маладзечна—Полацк, 120 км ад Мінска. Стаіць над ракой Вілія.
Назва Кумельшчына знаходзіцца недалёка ад вусця ракі Кабылянкі, з «кабыла», «конік; жарабя». Вядомы літоўскія рачныя назвы тыпу Kumel-upisA. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 171..
Ёсць прозвішча Кумель.
Гісторыя У 1765 г. вёска ў маёнтку Сэрвач Э. Радзевіч, у Ашмянскім павеце ВКЛ, 4 двары.
Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1800 г. вёска ў маёнтку Кастыкі Варвары Козел у Вілейскім павеце Мінскай губерні; у 1897 г. вёска ў Даўгінаўскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. У пач. XX ст. 209 жыхароў, 268 дзесяцін зямлі.
З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да гміны Даўгінава Вілейскага павета Віленскага ваяводстваWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6..
З лістапда 1939 года ў БССР, з 4 снежня 1939 года ў Вілейскай вобласці, з 15 студзеня 1940 года ў Крывіцкім раёне, з 12 кастрычніка 1940 года ў Сцешыцкім сельсавеце.
З чэрвеня 1941 да 3 ліпеня 1944 г. акупіравана нацыстамі. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці, у ліпені 1950 г. створаны калгас «Сталінскі шлях». З 16 ліпеня 1954 года ў Жарскім сельсавеце, з 20 студзеня 1960 года ў Мінскай вобл., з 25 снежня 1962 года ў Вілейскім раёне, сельскагаспадарыя землі ў складзе калгаса імя І. Д. Чарняхоўскага.
З 1991 года ў незалежнай Беларусі. У 2009 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Сцешыцы, да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Сцешыцкага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .
Насельніцтва 1866 год — 98 жыхароў, 7 двароў. 1866 год — 125 жыхароў, 12 двароўhttp://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_IV/873 1897 год — 194 жыхары, 24 двары. 1921 год — 212 жыхароў, 37 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 78.. 1931 год — 229 жыхароў, 43 дварыWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58. 1960 год — 240 жыхароў. 1988 год — 89 жыхароў, 48 двароў. 2008 год — 25 жыхароў, 16 гаспадарак. 2019 год — 18 чал.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Людвіноўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна