Чэ́рнікаўшчына (, ) — аграгарадок у Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Фаніпальскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 9 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Дзяржынск, за 26 км ад Мінска, 10 км ад чыгуначнай станцыі Койданава, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Фаніпаль. Каля аграгарадка працякае рака Уса.

Гісторыя Першыя згадкі пра Чэрнікаўшчыну з’яўляюцца ў XVI стагоддзі: з 1550 года яна належала Радзівілам і ўваходзіла ў Койданаўскае староства (пазней Койданаўскае графства). У 1566 годзе Чэрнікаўшчына ўвайшла ў склад Менскага ваяводства. У сярэдзіне 1560-х гадоў Радзівілы падаравалі вёску для патрэбаў «службы божай» Койданаўскаму кальвінскаму збору. У той час Чэрнікаўшчына мела 40 сялянскіх двароў, больш за 10 валокаў зямлі.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Чэрнікаўшчына апынулася ў складзе Расійскай імперыі; вёска ў Койданаўскай воласці Мінскага павета, уладанне Радзівілаў, Тарасавых, Рафаў, Рытараў і інш. У 1820 годзе ў фальварку Чэрнікаўшчына налічвалася 18 дымоў, ва ўсіх па 0,5 валокі зямлі. У 1882 годзе ў вёсцы адкрылася школа граматы, дзе навучалася 10 хлопчыкаў. У пачатку XX ст. існавалі вёска Чэрнікаўшчына (58 двароў, 332 жыхары) і маёнтак Чэрнікаўшчына (15 двароў, 91 жыхар).

З 16 ліпеня 1954 года па 8 красавіка 1957 года вёска з’яўлялася цэнтрам Сталінскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 красавіка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5..

Насельніцтва XX стагоддзе: 1991 год — 148 двароў, 412 жыхароў; 1999 год — 351 жыхар XXI стагоддзе: 2003 год — 126 двароў, 344 жыхары; 1 студзеня 2004 годзе — 122 двары, 334 жыхарыЧэрнікаўшчына //  — С. 693.; 2010 год — 382 жыхары

Памятныя і гістарычныя мясціны Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Каля аграгарадка курганны могільнік IX—XI стст. і курган.

Літаратура

— С. 332.

Спасылкі

Катэгорыя:Фаніпальскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Дзяржынскага раёна