Ло́зкі (, ) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крупіцкага сельсавета.

Гісторыя

У 1815 годзе вёска, належала да маёнтка Анопаль уласнасці Радзівілаў. Уваходзіла ў склад Мінскага павета Мінскай губерні.

Пасля 1861 года ў Самахвалавіцкай воласці Мінскага павета.

Паводле перапісу 1897 года і пазнейшых перапісаў — засценак.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. З 20 жніўня 1924 года ў Крупіцкім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930). З 18 студзеня 1931 года ў Койданаўскім раёне. З 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

Насельніцтва

1815 год — 9 жыхароў мужчынскага полу 1897 год — 3 двары, 25 жыхароў 1908 год — 3 двары, 26 жыхароў 1917 год — 5 двароў, 33 жыхары (усе беларусы) 1926 год — 7 двароў, 37 жыхароў 1997 год — 10 двароў, 11 жыхароў 1999 год — 9 жыхароў 2009 год — 13 жыхароў 2019 год — 10 жыхароў

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Крупіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мінскага раёна