Пціч (, ) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хацежынскага сельсавета. Гісторыя

У 1654 годзе згадваецца як вёска ў складзе маёнтка Славенск у Мінскім ваяводстве ВКЛНГАБ у Мінску, ф. 1727, воп. 1, спр. 8, с. 710. Да 1863 г. маёнтак Пціч належаў шляхціцам Лапіцкім — ім кіраваў, трымаючы гаспадарку на высокім узроўні, Гектар Янавіч Лапіцкі (1829/1830—1904), паўстанцкі начальнік Мінскага ваяводства ў часы Студзеньскага паўстання (1863—1864). За ўдзел Гектара Лапіцкага ў Студзеньскім паўстанні (1863—1864) маёнтак Пціч быў секвестраваны ў лістападзе 1863 г. і канфіскаваны расійскімі ўладамі, а сам Гектар Лапіцкі быў пазбаўлены дваранства Расійскай імперыі. У сакавіку 1864 г. маёнтак Пціч быў аддадзены ў арэнду інжынер-падпаручніку Сцыпіёну Беліновічу. За жонкай Гектара Лапіцкага Юліяй засталіся ў валоданні толькі сядзіба Ратамка і засценкі Ваські і Самулеўшчына ў Мінскім павеце. У 1882 г. Гектар Лапіцкі атрымаў вяртанне правоў дваранскага саслоўя.

Вядомыя асобы Гектар Янавіч Лапіцкі (1829/1830—1904), паўстанцкі начальнік Мінскага ваяводства ў часы Студзеньскага паўстання (1863—1864)

Літаратура

Ptycz (1) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego. — t. IX: Pożajście – Ruksze, Warszawa 1888. — s. 263.

Спасылкі

Катэгорыя:Хацежынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мінскага раёна Катэгорыя:Лапіцкія Катэгорыя:Беліновічы