Старо́е Сяло́ (, ) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хацежынскага сельсавета.

Гісторыя У 1880—1914 гадах ва ўрочышчы Краснае каля маёнтка Старое Сяло дзейнічала Старасельская шкляная мануфактура. У 1884—1914 гадах у маёнтку Старое Сяло дзейнічаў Старасельскі лесапільны завод.

У 1924—1974 гадах цэнтр Старасельскага сельсаветаРашэнне выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 лютага 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 10 (1420)..

Славутасці Сядзіба Раства-Багародзіцкая царква (2010-я) Дом культуры на старым бутавым падмурку

Страчаная спадчына Раства-Багародзіцкая царква (1783)

Вядомыя асобы Усевалад Сямёнавіч Кароль (1919—1984) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, акушэр-гінеколаг. Аляксандр Уладзіміравіч Строцкі (нар. 1952) — вучоны, урач-уролаг. Доктар медыцынскіх навук (1991), прафесар (1997)

Спасылкі

Катэгорыя:Хацежынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мінскага раёна