Зало́г Пяціле́ткі (, ; да 1930-х — Заракочча) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блужскага сельсавета. Месціцца за 30 км на поўдзень ад Мар’інай Горкі, 85 км ад Мінска, 11 км ад чыгуначнай станцыі Талька, на рацэ Суцёнка.

Гісторыя У пачатку 1930-х гадоў на месцы хутароў Заракочча створаны саўгас «Залог пяцілеткі», былі кузня і малочны завод.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года тэрыторыя вёскі пад акупацыяй Германіі. У часе карных аперацый нямецкіх войскаў вёска была часткова спаленая. Пасля вайны вёска адноўленая.

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Суцінскага сельсавета (у 2003—2013 гадах яго цэнтр)Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области.

Насельніцтва 1960 год — 645 жыхароў 1971 год — 191 двор, 406 жыхароў 2002 год — 180 двароў, 384 жыхары 2007 год — 158 двароў, 350 жыхароў 2010 год — 159 гаспадарак, 332 жыхары 2012 год — 152 гаспадаркі, 304 жыхары 2019 год — 238 жыхароў

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Блужскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі