Барбаро́ва (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 32 км на захад ад Мар’інай Горкі, 84 км ад Мінска, 35 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы, на аўтадарозе Смалявічы — Шацк.
Назва Назва паходзіць ад уласнага імя Барбара. Верагодна, ад імя дачкі Юзафа Прозара, якая валодала фальваркам пасля бацькі.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае і Расійская імперыя
Фальварак Барбараў пры гасцінцы з Сяргеевічаў да Шацка заклаў у XVIII ст. Юзаф Прозар, ваявода віцебскі. Уваходзіў у склад Менскага павета Вялікага Княства Літоўскага, належаў да дамена Сяргеевічы. Юзаф Прозар з жонкай Аляксандрай з Заранкаў мелі дзвюх дачок: Барбару і Ружу. Фальварак Барбараў і іншыя дамены Сяргеевічаў у спадчыну атрымала Барбара (гл. Сяргеевічы).
Па Другім падзеле Рэчы Паспалітай 1793 года ў Расійскай імперыі, у складзе Ігуменскага павета Мінскай губерні. Пасля 1861 года ў Цітвянскай воласці Ігуменскага павета. У 1863 годзе фальварак падзелены паміж дворскай службай. У 1888 годзе адкрытая школа граматы, у 1890 годзе вучылася 14 хлопчыкаў.
Найноўшы час З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй. Была спаленая частка вёскі і забітыя 10 яе жыхароў. Пасля вайны вёска адноўленая.
Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Сяргеевіцкага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 «Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района». З 2006 года па 28 мая 2013 года ў складзе Праўдзінскага пассавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 . 28 траўня 2013 года вёска перададзеная з ліквідаванага Праўдзінскага пассавета ў склад Навапольскага сельсавета.
Насельніцтва 1897 год — 8 двароў, 69 жыхароў 1908 год — 8 двароў, 50 жыхароў 1917 год — 12 двароў, 73 жыхары 1940 год — 18 двароў, 88 жыхароў 1960 год — 68 жыхароў 1999 год — 24 жыхары 2002 год — 12 двароў, 18 жыхароў 2010 год — 16 жыхароў 2012 год — 9 гаспадарак, 11 жыхароў 2019 год — 13 жыхароў
Спіс вуліц Цэнтральная вуліца
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Навапольскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі