Ду́брава. Сустракаецца таксама варыянт Дубра́ва, ж. (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 52 км на захад ад Мар’інай Горкі, 46 км ад Мінска, 29 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы.

Назва У аснове назвы тэрмін, які абазначае тып лесу — дубовы лес, дубрава.

Гісторыя Населены пункт заснаваны як пасёлак у 1920-я гады ў Беларускай ССР. У 1926 годзе ў Сяргеевіцкім сельсавеце Шацкага, з 1927 да 1935 года Пухавіцкага раёнаў Менскай акругі Беларускай ССР. З 12 лютага 1935 года ў Рудзенскім раёне, з 1938 года ў Менскай вобласці.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

У 1960 годзе ў Пухавіцкім раёне. Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Сяргеевіцкага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 «Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района». З 2006 года па 28 мая 2013 года ў складзе Праўдзінскага пассавета.

Насельніцтва 1926 год — 11 двароў, 54 жыхары 1999 год — 4 жыхары 2002 год — 1 двор, 2 жыхары 2012 год — 1 гаспадарка, 2 жыхары 2019 год — 1 жыхар

Спіс вуліц Цэнтральная вуліца

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Навапольскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна