Маце́евічы. Сустракаецца таксама варыянт Маце́вічы (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блужскага сельсавета. Месціцца за 32 км на поўдзень ад Мар’інай Горкі, 87 км ад Мінска, 13 км ад чыгуначнай станцыі Талька, каля рэк Сіняўка і Таль.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае Мацеевічы вядомыя з канца XIV стагоддзя. Уваходзілі ў склад Менскага павета Вялікага княства Літоўскага. У канцы XVI стагоддзя вёска ў Менскім павеце Менскага ваяводства, шляхецкая ўласнасць.

14 верасня 1647 года маёнтак Мацеевічы быў аддадзены ў «вечнае карыстанне» Данілу Скіндэру, 15 кастрычніка гэтага года быў складзены інвентар маёнтка. Склаў яго шляхціц Самуіл Булгак. У інвентары пералічваюцца 28 гаспадароў: Фёдар Кнайка, Сідар Весняловіч, Зміцер Грыц, Янка Мельнік, Пракоп Копач, Давід Шчурок, Ціт Падвойскі, Сідар Каліта, [?] Кургановіч, Антон Севасцей, Сямён Церашковіч і інш. У Фёдара Кнайкі ў гаспадарцы 2 валы, кабыла з жарабём, карова з падцёлкам, авечак 3, свіней 3. У астатніх гаспадароў прыкладна тое ж.

У 1733 годзе браты Скіндэры падзялілі мацеевіцкія землі. Старэйшаму Міхаілу адышлі Мацеевічы, астатнія браты — Юзаф, Станіслаў, Іван і Браніслаў узялі сабе Арэшкавічы і Слабодку.

28 лютага 1736 года Скіндэры прадалі палову Мацеевіч Раману Манціцкаму, а той яе прадаў падстолім Янішэўскім. Янішэўскія фундавалі касцёл на Сарафінавай гары і на Мацеевіцкую уніяцкую царкву.

Пад уладай Расійскай імперыі У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі.

У пачатку XIX стагоддзя сяло ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні, уласнасць Серафімаўскага францысканскага манастыра і шляхціца Лісоўскага. Па рэвізіі 1811 года Лісоўскі меў 88 мужчынскіх душ. Былі Троіцкая царква, карчма, вадзяны млын на рацэ Мацееўка.

У 1830—1850-я гады ўладальнікамі мацеевіцкіх зямель былі памешчык Тамаш Лісоўскі і дзяржава (нацыяналізаваныя землі кляштара). У 1859 годзе мацеевіцкі маёнтак набывае Юльян Булгак: «Юльян Хрызастомаў Булгак купіў у 1859 годзе ў памешчыкаў Лісоўскіх Антона і Канстанціна маёнтак Каміонка, ці Мацеевічы з сялянамі па апошнім 10-м народным перапісу 41 душа мужчынскага полу і 47 душ жаночага полу».

У 1855 годзе адкрыта школа граматы (у 1890 годзе вучылася 17 хлопчыкаў). У 1888 годзе маёнткам валодаў Юльян Хрызастомаў Булгак (1593 дзесяціны зямлі). У 1897 годзе сяло ў Амяльнянскай воласці, дзейнічалі царква і капліца. У 1902 годзе заснаваны вінакурны завод (у 1913 годзе 5 рабочых).

У лістападзе 1917 года ў Мацеевічах адбывалася сялянскае хваляванне.

Найноўшы час З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад С. 19.. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Маёмасць нацыяналізаваная. У пачатку 1920-х гадоў працавала школа 1-й ступені. У пачатку 1930-х гадоў адбылася прымусовая калектывізацыя, заснаваны калгас «Мацеевічы», дзейнічала кузня.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Суцінскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .

Насельніцтва пач. XIX ст. — 24 двары, 144 жыхары 1858 год — маёнтак, 6 вольных людзей 1859 год — 41 душа мужчынскага полу і 47 душ жаночага полу 1886 год — 25 двароў, 155 жыхароў 1897 год — сяло, 41 двор, 238 жыхароў; маёнтак, 3 двары, 20 жыхароў 1908 год — сяло, 58 двароў, 314 жыхароў; маёнтак, 1 двор, 44 жыхары 1917 год — сяло, 50 двароў, 274 жыхары; маёнтак, 1 двор, 28 жыхароў 1960 год — 385 жыхароў 2002 год — 44 двары, 70 жыхароў 2009 год — 32 жыхары 2010 год — 23 гаспадаркі, 44 жыхары 2012 год — 22 гаспадаркі, 35 жыхароў 2019 год — 22 жыхары

Славутасці Гарадзішча (V стагоддзе да н.э. — V стагоддзе н.э.). 2,3 км на поўдзень ад вёскі, на правым беразе ракі Таль, на ўскраіне лесу, урочышча Гарадзішча — .

Страчаная спадчына Царква Капліца могілкавая (XIX ст.), страчана ў 2010-я гады

Школа У вёсцы раней працавала Мацеевіцкая школа. У 1920-я гады яна была чатырохкласная і месцілася на ўскраіне вёскі Мацеевічы, на Слабадзе. У 1930-я гады яе перанеслі ў колішні маёнтак Булгака, тады настаўнікамі былі: Дылеўская, Міралевіч, Пармон, Лёва Мендэлевіч, Падзвінскі. У час Другой сусветнай вайны школа некаторы час працавала — дырэктарам быў Франц Скіндэр, а настаўніцай Ганна Якімчык. Пасля вайны школа стала сямігодкай і размяшчалася ў 13 пакоях дома Булгака. У той час у школе было каля 130 вучняў. Мацеевіцкую школу закрылі ў 1976 годзе. Мацеевіцкія дзеці пайшлі вучыцца ў Тальку, а потым у Суцін. Будынак школы цяпер у паўразбураным стане, а з 1997 года яго пачалі расцягваць людзіhttp://old.talka.info/smazeev.html .

Вядомыя асобы Роберт Тэнісавіч Вільдфлуш (1906—1972) — беларускі вучоны ў галіне аграхіміі. Святаслаў Усеваладавіч Лазарэвіч (нар. 1951) — беларускі спецыяліст у галіне батанікі і генетыкі. Доктар біялагічных навук (2003), дацэнт (1991).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Мацеевічы

Катэгорыя:Блужскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна