Кра́сны Пасёлак (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блужскага сельсавета. Месціцца за 22 км на поўдзень ад Мар’інай Горкі, 77 км ад Мінска, 17 км ад чыгуначнай станцыі Талька, каля ракі Суцінка.
Гісторыя У 1920-я гады былі заснаваны хутары Падаточча, Воссе і Падвоссе, якія абазначаліся на карце яшчэ ў 1935 годзеКарта РККА, 1935 г..
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года тэрыторыя пад акупацыяй Германіі.
У пасляваенныя гады хутары былі аб’яднаны ў Красны Пасёлак, вядомы паводле перапісу 1960 года. Пазней вёска.
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Суцінскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .
Насельніцтва 1960 год — 260 жыхароў 2002 год — 49 двароў, 99 жыхароў 2009 год — 98 жыхароў 2019 год — 61 жыхар
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Блужскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі