Кукі́га (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 31 км на захад ад Мар’інай Горкі, 57 км ад Мінска, 19 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы.
Гісторыя Населены пункт заснаваны як пасёлак у 1920-я гады ў Беларускай ССР. На картах абазначаўся таксама як Закукіга.
У 1940 годзе пасёлак у Сяргеевіцкім сельсавеце Рудзенскага раёна. У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У ваколіцах вёскі дзейнічала савецкая партызанская брыгада «Беларусь». У сакавіку 1942 года ў выкіну нямецкай карнай аперацыі вёска спалена. Пасля вайны вёска была адноўлена.
29 чэрвеня 2006 года вёска перададзеная з ліквідаванага Сяргеевіцкага сельсавета ў склад Праўдзінскага пасялковага савета«Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района». Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 . Да 28 траўня 2013 года ў Праўдзінскім пасялковым савеце. Пасля скасавання Праўдзінскага пасялковага савета ўключаная ў Навапольскі сельсаветРашэнне мінскага абласнога савета дэпутатаў ад 28 траўня 2013 .
Насельніцтва 1940 год — 10 двароў, 42 жыхары 1960 год — 49 жыхароў 1999 год — 18 жыхароў 2002 год — 7 двароў, 13 жыхароў 2010 год — 8 жыхароў 2012 год — 6 гаспадарак, 11 жыхароў 2019 год — 7 жыхароў
Спіс вуліц Цэнтральная вуліца
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Навапольскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі