Малі́наўка (, ; да 1920-х гг. — фальварак Казлы́) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 50,5 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 55,5 км ад Мінска, 27,5 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы.

Назва Казлы, другая назва фальварка Казёлкі — беларускія варыянты назвы расліны Consolida regalis.

Паводле Вадзіма Жучкевіча, назва можа паходзіць ад прозвішча Казёл.

Малінаўка паходзіць ад назвы расліны, распаўсюджаны тапонім, які даваўся савецкай уладай населеным пунктам з «немілагучнай назвай».

Гісторыя У XIX ст. было два памежныя фальваркі Казлы ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні, належалі да дамена Дудзічы, уласнасць Ельскіх. У 1857 годзе адышлі да дамена Замосце, уласнасць Аляксандра Ельскага. Другі варыянт назвы — Казёлкі. Пасля 1861 года ў Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. За савецкай уладай у 1920-х гадах фальваркі нацыяналізаваныя, сталі пасёлкамі Малінаўка і Арэхаўка (не існуе, месцілася на паўночны захад ад Малінаўкі па дарозе на Церабель, знятая з уліку ў 1993 годзе).

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Сяргеевіцкага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 «Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района». З 2006 года па 28 мая 2013 года ў складзе Праўдзінскага пассавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .

Насельніцтва 1897 год — 9 жыхароў 1908 год — 1 двор, 5 жыхароў 1926 год — 10 гаспадарак, 37 жыхароў 1999 год — 15 жыхароў 2002 год — 5 двароў, 7 жыхароў 2010 год — 10 жыхароў 2012 год — 11 жыхароў 2019 год — 11 жыхароў

Спіс вуліц Цэнтральная вуліца

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Навапольскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі