Узля́ны. Сустракаецца таксама варыянт Вузля́ны (; часта Вузля́ны, раней таксама Паля́ны) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, на левым беразе ракі Вушанка. Уваходзіць у склад Пярэжырскага сельсавета. Месціцца за 35 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 6 км ад чыгуначнага прыпынку Седча на лініі Мінск — Асіповічы.
Назва
Паселішча стаіць на рацэ Вуж (Вужанка, Вушанка), назва паходзіць ад яе. Часам паселішча называлі Ужляны С. 200..
Паводле географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Узляны мае балцкае паходжанне і адпавядае літоўскаму uzlos — гаць, насціл з жэрдак на гразкай дарозе С. 383..
Геаграфія і экалогія Знаходзіцца на паўночна-заходнім ускрайку Пухавіцкай раўніны на яе мяжы з Мінскім узвышшам. Па ўсходзе тэрыторыя населенага пункту абмежаваная меліяраванай нізінай уздоўж ракі Вушанка, па поўначы і паўднёвым захадзе ― раней забалочанымі нізінамі з меліярацыйнымі каналамі. На паўднёвым захадзе дамінуючыя вышыні да 180 ― 190 м з гарой Селішчы (196 м) ва ўрочышчы Цагельня. На поўдні ― былая забалочаная нізіна, на якой да 1990-х гадоў вялася торфараспрацоўка.
На месцы ранейшай здабычы торфу праведзена рэкультывацыя кар’ера з яго абвадненнем. У выніку ў непасрэднай блізкасці ад вёскі на паўднёвым кірунку ад вуліцы Дамавая ўтвораны разліў «Узляны-Маліннікі» ці Узлянскі разліў плошчай 145 га, які з’яўляецца трэцім паводле велічыні вадаёмам Пухавіцкага раёна і адным з аб’ектаў, які, дзякуючы сваёй фаўне, карыстаецца папулярнасцю сярод рыбаловаў і паляўнічых.
На паўднева-ўсходнім ускрайку вёскі знаходзіцца копанка Узляны з абсталяваным пляжам, якая амаль штогод уключаецца ў пералік паверхневых водных аб’ектаў, якія выкарыстоўваюцца для адпачынку.
На ўсход ад вёскі па правым беразе ракі Вушанка раней размяшчаўся кар’ер для здабычы пяску і пясочна-гравійнай сумесі, які быў рэкультываваны з высадкай на яго месцы хвойных дрэваў. Разам з суседні лесам Барок былы кар’ер уключаны ў паляўніча-гаспадарчую зону.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае У 1-й палове XV стагоддзя Узляны ўваходзілі ў склад Бакштанскай воласці, якая належала заможнаму магнацкаму роду Кезгайлаў. У 1447 годзе частка гэтых уладанняў з Ігуменам і 2000 жыхарамі воласці, а таксама з Узлянамі і суседнімі Азярычынам, Пярэжырамі, Лешніцай і Такарняй, перададзена Віленскаму біскупствуJelski A. Ozieryczyn. Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. T. VII. — Warszawa, 1892. — С. 788.. У афіцыйных дакументах Узляны ўпершыню ўпамінаюцца ў 1582 годзе, тады яны адносіліся да маёнтка Пярэжыр, уваходзілі ў склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Не пазней за другую палову XVII стагоддзя ва Узлянах утварылася яўрэйская супольнасць, тады паселішча было падзелена на мястэчка Узляны з пераважна яўрэйскім насельніцтвам і вёску Паляны з хрысціянскім.
У 1-м дзесяцігоддзі XVIII стагоддзя ўзлянскай яўрэйскай супольнасцю пабудавана драўляная сінагогаWooden Synagogues of Poland in the 17th and 18th Century. Uzlyany (англ.). WE REMEMBER! SHALOM! (1 марта 2003)., асаблівасцю якой быў выраблены рэзчыкам па дрэве Баерам Бен Ісраэлем Арон-ха-Кодэш, дзе захоўвалася Тора супольнасці.
У 1771 годзе біскуп віленскі Ігнацы Якуб Масальскі аддзяліў Узляны ад парафіі Пярэжырскай, фундаваў тут уніяцкую царкву Покрыва Багародзіцы, святаром быў Тэадор Дылеўскі.
Пад уладай Расійскай імперыі
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Расійскія ўлады адабралі маёнтак у віленскага біскупства і падаравалі яго ў 1795 годзе генералу-паручніку Пятру Аляксеевічу Ісленьеву. Пётр Ісленьеў атрымаў мястэчка Паляны (альтэрнатыўная назва Узляны) з некалькімі вёскамі і 1200 падданых мужчынскага полу. Генерал тут не жыў і ў 1803 годзе саступіў маёмасць генералу войск польскіх Адаму Длускаму. Апошні ў 1805 годзе перадаў Узляны Паўлу Сакеру, які быў родам з Курляндыі. У 1829 годзе ў Міхала, сына Паўла Сакера, маёнтак набыў Ежы Стрэнкоўскі. У 1840 годзе ўдава Катарына Стрэнкоўская падзяліла Узляны паміж сваімі дочкамі — Зузанай, жонкай Яна Лапы, і Юліяй, жонкай Багуслава Копця герба «Любіч». Копцям дасталіся Узляны, а другая палова, названая ў Зузанполем (у гонар Зузаны Лапы з Стрэнкоўскіх) ад пабудаванага фальварка, належала Лапам. Пазней маёнтак Узляны перайшоў сыну Багуслава і Юліі, Аляксандру Копцю, жонкай якога была Філіпіна з Дыякевічаў. Пасля 1861 года ў Пярэжырскай воласці Ігуменскага павета.
У гэты ж час каля 200 яўрэяў «аселі» ў гэтай мясцовасці. Займаліся яны пераважна рознічным гандлем, бо мястэчка атрымала прывілей на нядзельны торг. У сярэдзіне XIX стагоддзя рабінам ва Узлянах быў Шалом Штылбанс, адзін з найбольш шанаваных іўдзейскіх святароў, які меў афіцыйны тытул «гаон». Пасля яго смерці ў 1870 годзе іўдзейскую супольнасць узначаліў яго сын Пінхас Штылбанс (1848―?).
У 1886 годзе ёсць праваслаўная царква, у мястэчку вінакурны завод, яўрэйская малітоўная школа. У 1889 годзе ўладальніцай маёнтка Узляны была Філіпіна Мацвееўна Копець, было 300 дзесяцін зямлі; маёнткам Сузанполь (Зузанполе) валодаў Міхал Паўлавіч Трафімаў, ганаровы грамадзянін, праваслаўны, было 200 дзесяцін зямліСписок землевладельцев Минской губернии, Мн., 1889. Пасля Філіпіны Копець маёнткам Узляны валодаў яе сын Артур, капітан гвардыі, потым дачка Эвеліна.
У 1897 годзе ў вёсцы былі 2 хлебазапасныя магазіны; таксама было сяло, другая вёска і маёнтак. У 1898 годзе пабудаваная новая (драўляная) Пакроўская царква. У 1903 годзе адкрытая царкоўна-прыходская школа.
У 1909 годзе ў мястэчку была праваслаўная царква, сінагога, паштова-тэлеграфнае аддзяленне, праводзіліся штотыднёвыя таржкі. У 1914 годзе ва Узлянах дзейнічала Дзяржаўная ашчадная каса № 117 пры Мінскім аддзяленні Дзяржаўнага банка.
Найноўшы час
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Створана працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1922 годзе вучылася каля 70 дзяцей, працавалі 2 настаўнікі. 3 20 жніўня 1924 года цэнтр Узлянскага сельсавета Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года); з 18 студзеня 1931 года ў Пухавіцкім, з 12 лютага 1935 года ў Рудзенскім, з 6 ліпеня 1935 года ў Смілавіцкім, з 11 лютага 1938 года ў Рудзенскім раёнах. У пачатку 1930-х гадоў праведзена прымусовая калектывізацыя. У 1933 годзе былі калгасы імя Сталіна і імя Леніна, 2 млыны, шавецкая майстэрня, 2 кузні. З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.
У Другую сусветную вайну з 28 чэрвеня 1941 года была акупавана войскамі Германіі. 8 кастрычніка 1941 года нямецкая адміністрацыя здзейсніла забойства 375 мірных жыхароў — яўрэяў, якія жылі ва Узлянах. Дзейнічала антыфашысцкае падполле, у ваколіцах вёскі — савецкая партызанская брыгада «Беларусь». 4 ліпеня 1944 года пры савецкім вызваленні раёна каля вёскі ў баі адзначыліся салдаты 5-й батарэі 220-га знішчальна-супрацьтанкавага артылерыйскага палка 48-й арміі пад камандаваннем гвардыі капітана Антона Леанцюка, якія, паводле савецкай гістарыяграфіі, з узводам прыдадзеных танкаў у ходзе 3-гадзіннага бою адбілі 6 варожых атак, забілі больш за 600 салдат і афіцэраў, 2 самаходна-артылерыйскія ўстаноўкі, 4 мінамёты, 9 аўтамашын і бронетранспарцёраў, 6 кулямётаў. Антону Леанцюку, гвардыі сяржантам Дзмітрыю Чапусаву, Афанасію Чарняку, і гвардыі малодшаму сяржанту Васілю Токараву (пасмяротна) прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
З 8 красавіка 1957 года ў Навапольскім сельсавеце Рудзенскага раёнаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 красавіка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.. З 20 студзеня 1960 года ў Пухавіцкім раёнеУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб ліквідаванні некаторых раёнаў Беларускай ССР ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2., з 1 красавіка 1960 года ў Пярэжырскім сельсавецеРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.. У 1968 годзе да Узлян была далучана вёска Паляны. У 1970 годзе цэнтр калгаса імя Куйбышава. У 1980-х гадах і пазней дзейнічалі базавая школа, дзіцячы яслі-сад, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, ашчадная каса, дом культуры з музеем, магазін раённага спажывецкага таварыства і комплексны пункт бытавога абслугоўвання.
Мясцовая сельскагаспадарчая вытворчасць ажыццяўляецца калгасам (з 2003 года ― калгасам-камбінатам) «Барацьба» з цэнтрам у Зазерцы, пераўтвораным у 2010 годзе ў ААТ «Зазерка»Кацярына Вернікоўская. ААТ «Зазерка» адзначае 90-гадовы юбілей. Пухавіцкія навіны (20 марта 2020).. З 2005 года ва Узлянах зарэгістравана і функцыянуе ТАА «Ліцейны двор», якое займаецца вытворчасцю мастацкіх кампазіцый з каляровых і чорных металаў. Да 28 мая 2013 года вёска была цэнтрам Узлянскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .
У 2000-х ― 2010-х гадах у вёсцы спыніў сваю работу шэраг устаноў. У 2016 годзе адбылося закрыццё дзіцячага сада і школы, адукацыйныя паслугі насельніцтву аказваюцца на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Грэбенская базавая школа». У 2020 годзе двухпавярховы цагляны будынак узлянскай базавай школы прададзены на аўкцыёне.
Насельніцтва 1800 год — вёска, 62 двары, 532 жыхары; мястэчка, 15 двароў, 87 жыхароў 1886 год — 73 двары, 624 жыхары 1897 год — мястэчка, 135 двароў, 805 жыхароў; сяло, 76 двароў, 570 жыхароў; вёска, 75 двароў, 562 жыхары; маёнтак, 3 двары, 67 жыхароў 1908 год — вёска, 75 двароў, 502 жыхары; другая вёска, 76 двароў, 570 жыхароў; мястэчка, 105 двароў, 867 жыхароў; маёнтак, 3 двары, 67 жыхароў 1917 год — мястэчка, 102 двары, 690 жыхароў (89 беларусаў, 12 палякаў, 589 яўрэяў); сяло, 78 двароў, 438 жыхароў (434 беларусы, 4 «іншай нацыянальнасці» — не беларусы, палякі, яўрэі ці ўкраінцы); вёска, 103 двары, 521 жыхар (515 беларусаў, 6 палякаў); маёнтак, 39 жыхароў (34 беларусы, 5 палякаў) 1960 год — 120 жыхароў 1970 год — 166 двароў, 447 жыхароў 1999 год — 436 жыхароў 2002 год — 151 двор, 399 жыхароў 2009 год — 375 жыхароў 2019 год — 321 жыхар
Славутасці
Магіла Міхала Богуша-Шышкі (1811, Варонічы — 1877, Альхова), культурнага дзеяча, архівіста, перакладчыка, гісторыка і лінгвіста. Помнік загінулым яўрэям Яўрэйскія могілкі Брацкая магіла савецкіх войнаў і партызан (1941—1944 гады) Помнік на месцы бою воінаў-артылерыстаў 4 ліпеня 1944 года
Страчаная спадчына Сінагога (XVIII ст. —XX?) Царква Покрыва Прасвятой Багародзіцы (1880)
Вядомыя асобы Давід Сарноў (1891—1971) — амерыканскі сувязіст і бізнесмен, адзін з заснавальнікаў радыё і тэлевяшчання ў ЗША. Юджын Лаянс (1898—1985) — амерыканскі журналіст і пісьменнік, стрыечны брат Давіда Сарнова. Міхаіл Гебелеў (1905—1942) — кіраўнік падполля ў Мінскім гета. Васіль Барташэвіч (1915—2009) — жывапісец. Давід Гершановіч (1920—2007) — доктар геолага-мінералагічных навук. Соф’я Наркевіч, дзяв. Паўловіч (1928—2009) — свінарка калгаса імя Куйбышава, Герой Сацыялістычнай Працы (1966), дэпутатка Вярхоўнага Савета БССР.