Пяскі́. Сустракаецца таксама варыянт Альхоўка, Пя́скі, таксама вядомыя як Альхо́ўка (, ; да 1920-х гг. — маёнтак Альхо́ва) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пярэжырскага сельсавета. Месціцца за 31 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 46 км ад Мінска, 8 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск—Асіповічы, каля ракі Вушанка (прыток Пцічы).

Гісторыя

Ранняя гісторыя У XVIII стагоддзі слабодка ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1744 годзе 5 двароў, 18 жыхароў мужчынскага полу, уласнасць С. Кернажыцкага, потым Ярушэўскага.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У 1800 годзе вёска ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні, уласнасць А. Шышкі, належала да маёнтка Варонічы. У 1858 годзе вёска ў маёнтку Альхова, уласнасць Мацея Дыякевіча, да якога перайшла праз вена ад Браніславы з Шышкаў. Пасля 1861 года ў Цітвянскай воласці Ігуменскага павета. 22 лютага (12 сакавіка) 1877 года ў маёнтку Альхове памёр культурны дзеяч Міхал Богуш Шышка, пахаваны на мясцовых могілках каля Узлянаў. Станам на 1877 год уладальнікам маёнтка быў стацкі саветнік Мацвей Казіміраў Дыякевіч, 533 дзесяціны зямлі. У 1889 годзе маёнткам Альхова валодаў дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Іван Мацвеевіч Дыякевіч, было 582 дзесяціны.

У 1890 годзе адкрыта школа граматы, якая ў 1912 годзе стала 1-класным народным вучылішчам. У 1897 годзе ёсць хлебазапасны магазін, капліца на могілках. У 1913 годзе маёнткам валодаў Аляксандр Дыякевіч, 568 дзесяцін.

Найноўшы час З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Маёнтак нацыяналізаваны, створаны пасёлак Альхоўка.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

Да 20 студзеня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Навапольскага сельсавета Рудзенскага раёна, пасля скасавання якога перададзена ў склад Пухавіцкага раёнаУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб ліквідаванні некаторых раёнаў Беларускай ССР ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.. 1 красавіка 1960 года ўключана ў склад Пярэжырскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10..

У 1968 годзе да Пяскоў была далучаная вёска Альхоўка. У наш час Пяскамі пераважна завецца гістарычная Альхоўка, а гістарычныя Пяскі (ля ўпадзення Вушанкі ў Пціч) адміністрацыйна падпарадкаваныя вёсцы Шалягі, на вуліцы Паднёвыя Пяскі.

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Узлянскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .

Насельніцтва 1744 год — 5 двароў, 18 жыхароў мужчынскага полу 1800 год — 6 двароў, 37 жыхароў 1897 год — 35 двароў, 242 жыхары 1917 год — 24 двары, 150 жыхароў 1960 год — 63 жыхары 1999 год — 25 жыхароў 2002 год — 11 двароў, 21 жыхар 2010 год — 26 жыхар 2012 год — 8 гаспадарак, 19 жыхароў 2019 год — 15 жыхароў

Вядомыя выхадцы Мікалай Іосіфавіч Хадыка — народны музыкант, майстар-рэстаўратар народных музычных інструментаў.

Спіс вуліц Дарожная вуліца Дружны завулак Надзеі вуліца Надзеі завулак

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Пярэжырскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна