Яан Гуркюф (; нар. , Пламёр, Брэтань, Францыя) — французскі футбаліст, атакавалы паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Францыі (2008—2013). Яан з’яўляецца сынам вядомага былога футбаліста, пазней футбольнага трэнера, Крысціяна Гуркюфа.
Паводле словаў Давіда Жынала, Гуркюф з’яўляецца найлепшым французскім іграком свайго пакаленняGourcuff is probably the most talented player of his generation . Sport.co.uk. Яго стыль гульні і здольнасці прыцягнулі параўнанне яго з французскай футбольнай легендай Зінедзінам Зіданам.
Клубная кар’ера Пачаўшы сваю кар’еру ў клубе «Лар’ян», галоўным трэнерам якога быў яго бацька Крысціян Гуркюф, у 2001 годзе Яан падпісаў кантракт з «Рэнам».
У сезоне 2003/04 ён адгуляў 9 матчаў. Наступныя сезоны былі даволі паспяховымі. У сезоне 2005/06 Гуркюф забіў 16 галоў, а «Рэн» скончыў сезон на 7-м месцы і атрымаў месца ў Кубку Інтэртота.
Улетку 2006 года вядучыя клубы Еўропы, як «Валенсія», «Аякс» і «Арсенал», былі зацікаўлены ў куплі іграка, але Гуркюф абраў італьянскі «Мілан», падпісаўшы кантракт да 2011 года. Сваю кар’еру ў гэтым клубе Яан пачаў голам у браму грэчаскага клуба АЕК у матчы Лігі чэмпіёнаў. У чэрвені 2008 года «Мілан» аддаў Гуркюфа ў арэнду ў французскі «Бардо», у складзе якога ён стаў найлепшым іграком чэмпіянату Францыі. Пазней «Бардо» выкупіў трансфер Яана за 15 млн еўра.
23 жніўня 2010 года ліёнскі «Алімпік» выкупіў у «Бардо» правы на іграка за 22 млн еўраAccord avec Bordeaux pour le transfert de Yoann Gourcuff. Olympique Lyonnais. 25 жніўня Гуркюф падпісаў з ліёнцамі пяцігадовы кантрактLa conférence de presse de Yoann Gourcuff (extraits). Olympique Lyonnais. Гуляючы ў складзе «Алімпіка», Гуркюф быў вымушаны прапусціць значную колькасць матчаў з-за траўм. Па заканчэнні кантракта ён пакінуў ліёнскі клуб.
16 верасня 2015 года афіцыйна вярнуўся ў «Рэн», падпісаўшы кантракт на 1 год. Пакінуў клуб па заканчэнні сезона 2017/18. У ліпені 2018 года ў якасці свабоднага агента далучыўся да «Дыжона»«Дижон» подписал Гуркюффа. by.tribuna.com, аднак у студзені 2019 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт, пасля чаго завяршыў кар’еру.
Міжнародная кар’ера Гуркюф згуляў свой першы матч у форме зборнай Францыі 20 жніўня 2008 года ў таварыскай гульне супраць зборнай ШвецыіDomenech goes for youth against Sweden. BLNZ.. На пляцоўцы Яан з’явіўся на 92 хвіліне, калі Францыя ўжо атрымлівала перамогу з лікам 3:2Suese 2–3 France . French Football Federation. Свой першы гол за французскую каманду забіў 11 кастрычніка 2008 года ў матчы кваліфікацыі да чэмпіянату свету 2010 супраць зборнай Румыніі.
Дасягненні «Мілан»: Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2007 Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2007 Перможца клубнага чэмпіянату свету: 2007
«Бардо»: Чэмпіён Францыі: 2009 Уладальнік Кубка французскай лігі: 2009 Уладальнік Суперкубка Францыі (2): 2008, 2009
«Ліён»: Уладальнік Кубка Францыі: 2012 Уладальнік Суперкубка Францыі: 2012
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Францыі Катэгорыя:Ігракі зборнай Францыі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Рэн Катэгорыя:Ігракі ФК Мілан Катэгорыя:Ігракі ФК Бардо Катэгорыя:Ігракі ФК Алімпік Ліён Катэгорыя:Ігракі ФК Дыжон