Аляксандр Яўхімавіч Рабухін (; ,  — , ) — савецкі вучоны ў галіне фтызіятрыі. Доктар медыцынскіх навук (1938), прафесар (1939). Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1960).

Біяграфія Скончыў у 1922 г. медыцынскі факультэт Харкаўскага ўніверсітэта, затым працаваў у яго тэрапеўтычнай клініцы, з 1925 г. на кафедры туберкулёзу 2-га Харкаўскага медыцынскага інстытута; з 1939 загадчык кафедры. Адначасова (1934—1940) узначальваў тэрапеўтычны і сацыяльна-гігіенічны аддзелы Харкаўскага інстытута туберкулёзу. З 1940 па 1952 г. намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута туберкулёзу АМН СССР, адначасова (1940—1979) загадчык кафедры туберкулёзу Цэнтральнага інстытута ўдасканалення ўрачоў. Апублікаваў 280 навуковых прац.

З'яўляўся намеснікам старшыні Усесаюзнага таварыства фтызіятраў, членам камісій па лячэнні пры Міжнародным саюзе па барацьбе з сухотамі, членам рэдкалегіі часопісаў «Клінічная медыцына» і «Праблемы сухотаў», рэдактарам рэдактарскага аддзела «Фтызіятрыі» 3-га выдання Вялікай медыцынскай энцыклапедыі.

Навуковыя працы «Эпидемиология и патогенез легочного туберкулеза», М., 1948; «Лечение больного туберкулезом», М., 1960; «Химиотерапия больных туберкулезом», М., 1970; «Вопросы химиотерапии туберкулеза», М., 1972; «Саркоидоз», М., 1975; «Туберкулез органов дыхания у взрослых», М., 1976.

Спасылкі Большая Медицинская Энциклопедия (БМЭ), под редакцией Петровского Б. В., 3-е издание.

Катэгорыя:Дактары медыцынскіх навук Катэгорыя:Фтызіятры СССР Катэгорыя:Фтызіятры Украіны Катэгорыя:Фтызіятры Катэгорыя:Выкладчыкі Харкаўскага нацыянальнага медыцынскага ўніверсітэта