Мядзе́невічы (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сталовіцкага сельсавета. Размешчана за 21 км на поўнач ад Баранавіч, за 2 км ад шашэйнай дарогі Баранавічы—Навагрудак, на р. Шчара. Насельніцтва 151 жыхар, 78 гаспадарак (2005).
Назва Ёсць літоўскае прозвішча MedeneckasLietuvių pavardžių žodynas. L-Ž. Vilnius, 1989. C. 195. (< Meden-), літоўскі тапонім Medeniai.
Гісторыя У XIX — пачатку XX ст. ў Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні. Паводле перапісу 1897 годзе ў вёсцы працаваў ветраны млын. Існавалі ткацкі, рыбалоўны, адыходныя і іншыя промыслы.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Баранавіцкім павеце Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр сельсавета.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 7 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі 28 аднавяскоўцаў.
Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Мядзеневіцкага сельсаветаРЕШЕНИЕ БРЕСТСКОГО ОБЛАСТНОГО СОВЕТА ДЕПУТАТОВ июня 2013 г. № 286 Об изменениях в административно- территориальном устройстве Барановичского района Брестской области.
Інфраструктура Працуюць выканкам сельсавета, ветэрынарны ўчастак, Дом быту, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аўтаматычная тэлефонная станцыя.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — 47 двароў, 327 жыхароў. XX стагоддзе: пачатак XX ст. — 66 двароў, каля 380 жыхароў. 1939 — 350 жыхароў. 1959 — 383 жыхары. 1970 — 343 жыхары. 1998 — 102 двары, 183 жыхары. XXI стагоддзе: 2005 — 151 жыхар, 78 гаспадарак.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Сталовіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна