До́бры Бор (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Падгорнаўскага сельсавета.
Геаграфія Размешчана за 49 км на паўднёвы захад ад Баранавіч, за 175 км ад Брэста, за 25 км ад чыгуначнай станцыі Лясная на лініі Баранавічы—Брэст, каля ракі Шчара.
Гісторыя Выяўленыя археолагамі археалагічныя помнікі (стаянкі паблізу вёскі) сведчаць, што гэта мясцовасць была заселена людзьмі яшчэ з каменнага і бронзавага вякоўАрхеалогія Беларусі: У 4 т. / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі. Т. 1: Каменны і бронзавы вякі / [Э. М. Зайкоўскі і інш.; рэдкалегія: Біч М. В. (старшыня) і інш.] — Мн.: Беларуская навука, 1997. — 422, с.: іл. — С. 11, 145, 161. — ISBN 985-08-0088-7..
Па пісьмовых крыніцах вядомы з XVI стагоддзя. У 1561 годзе ў складзе маёнтка Гавінавічы Слонімскага павета, уласнасць вялікага князя літоўскага Жыгімонта II.
З 1793 года ў складзе Расійскай імперыі, вёска Слонімскага павета, з 1801 года ў Гродзенскай губерні.
З 1921 года ў складзе Польшчы.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Быценскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 4 кастрычніка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі, на франтах вайны загінула 8 вяскоўцаў.
Інфраструктура Працуе магазін.
Насельніцтва
1959 год — 712 жыхароў. 1970 год — 639 жыхароў. 1998 год — 225 жыхароў, 162 двары. 2009 год — 128 жыхароў. 2019 год — 65 жыхароў.
Славутасці Стаянка перыяду неаліту, бронзавага веку, ранняга жалезнага веку (V тысячагоддзе да н.э. — I тысячагоддзе н.э.), за 2,5 км на паўднёвы ўсход, урочышча Гарадок — Гарадзішча (I тысячагоддзе да н.э. — I тысячагоддзе н.э.), за 2 км на паўночны ўсход, урочышча Моргач —
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Падгорнаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна