Кашалёва. Сустракаецца таксама варыянт Ко́шалева (, ) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сігневіцкага сельсавета. Размешчана за 25 км ад Бярозы, за 22 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.
Гісторыя У 1890 годзе — фальварак у Чарнякоўскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні, які належаў Ігнацію Шэміёту, разам з фальваркам Горак у выкарыстанні памешчыка знаходзілася 2421 дзесяцін зямлі. Паводле перапісу 1897 года фальварак ва ўладанні Ганны Мікульскай.
З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 г — войскамі Польшчы. У ліпені—жніўні 1920 года ўстаноўлена савецкая ўлада.
З 1921 года ў складзе Чарнякоўскай гміны Палескага ваяводства Польшчы. З 1926 года ў Равяціцкай, з 1932 — у Сігневіцкай гміне.
З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска ў Пешкаўскім сельсавеце.
У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Пасля вызвалення вёскі 22 сакавіка 1945 года былі забіты ворагамі савецкай ўлады адзін з першых старшынь Боркаўскага с/с Я. А. Качаржынскі і савецкія актывісты — бацька і дачка М. Д. і Н. М. Строкі (у 1967 на іх магіле пастаўлены абеліск). З 16 ліпеня 1954 года ў Боркаўскім сельсавеце. У 1970 годзе ў калгасе «Боркі», пачатковая школа (зачынена ў 1993).
Да 17 верасня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Боркаўскага сельсаветаРешение Брестского областного совета депутатов № 305 от 17 сентября 2013 г. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Берёзовского, Ивацевичского, Малоритского, Пинского районов Брестской области» .
Планіроўка Планіровачна складаецца з крыху выгнутай, няшчыльна забудаванай вуліцы, арыентаванай з захаду на паўднёвы ўсход, да яе ў цэнтры з поўначы прымыкае завулак.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — З двары, 21 жыхар. XX стагоддзе: 1940 — 32 двары, 157 жыхароў. 1959 — 40 гаспадарак, 149 жыхароў. 1970 — 201 жыхар. XXI стагоддзе: 2005 — 35 двароў, 74 жыхары.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Сігневіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Бярозаўскага раёна