Кру́глае. Сустракаецца таксама варыянт Кру́глэ (, ) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Бярозаўскага сельсавета. Размешчана за 5,5 км ад Бярозы, за 11,5 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.

Гісторыя Паводле перапісу 1897 года вёска ў Бярозаўскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні.

З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені—жніўні 1920 устаноўлена савецкая ўлада.

З 1921 года ў складзе Палескага ваяводства Польшчы.

З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска Сакалоўскага сельсавета. У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 8 сакавіка 1960 года вёска ў Самойлавіцкім сельсавецеРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6. (з 14 красавіка 1964 Бярозаўскі). Паводле перапісу 1970 года дзейнічала ферма.

Планіроўка Забудова рэдкая, нерэгулярная, вёска арыентавана з поўначы на паўднёвы захад.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — 9 двароў, 64 жыхары. XX стагоддзе: 1905 — 75 жыхароў. 1939 — 23 двары, 107 жыхароў. 1959 — 22 гаспадаркі, 101 жыхар. 1970 — 63 жыхары. XXI стагоддзе: 2005 — 12 двароў, 23 жыхары.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Бярозаўскі сельсавет (Бярозаўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Бярозаўскага раёна