Пе́шкі. Сустракаецца таксама варыянт Пяшкі́ (, ) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сігневіцкага сельсавета. Размешчана за 24,5 км ад Бярозы, за 29,5 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.
Гісторыя У 1864 годзе вёска ў Чарнякоўскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. Паводле перапісу 1897 г. дзейнічаў піцейны дом.
З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпеня 1920 устаноўлена савецкая ўлада.
З 1921 года ў складзе Чарнякаўскай гміны Палескага ваяводства Польшчы, з 1926 года ў Міжлескай (былой Мацвеевіцкай), з 1932 года ў Сігневіцкай гміне.
З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска ў Пешкаўскім сельсавеце. У сельсавеце ў той час дзейнічалі 2 пачатку школы. У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 14 мірных жыхароў вёскі расстраляны фашыстамі ў красавіку 1944 года ў Бярозе. На фронце ў Вялікую Айчынную вайну загінулі 9 воінаў-землякоў.
16 ліпеня 1954 года сельсавет перайменаваны ў Боркаўскі (цэнтр перанесены ў в. Боркі). Паводле перапісу 1959 года — вёска і хутар. У 1970 годзе ў калгасе «Боркі», ферма.
Да 17 верасня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Боркаўскага сельсаветаРешение Брестского областного совета депутатов № 305 от 17 сентября 2013 г. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Берёзовского, Ивацевичского, Малоритского, Пинского районов Брестской области» .
Планіроўка Планіровачна складаецца з арыентаванай з паўночнага захаду на ўсход вуліцы (у заходняй і цэнтральнай частках забудова двухбаковая), да якой у цэнтры з паўднёвага боку прымыкае яшчэ адна вуліца, арыентаваная з поўначы на поўдзень.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — 45 двароў, 288 жыхароў. XX стагоддзе: 1905 — 303 жыхары. 1940 — 96 двароў, 404 жыхары. 1959 — у вёсцы — 78 гаспадарак, 259 жыхароў, на хутары — 5 гаспадарак, 16 жыхароў. 1970 — 371 жыхар. XXI стагоддзе: 2005 — 80 двароў, 157 жыхароў.
Вядомыя асобы Антоні Арэшка (1800—1877) — зямянін, удзельнік паўстання 1830—1831 гадоў. Раіса Андрэеўна Баравікова (нар. 1947) — беларуская пісьменніца. Міхаіл Мікалаевіч Шыманскі — беларускі журналіст. Заслужаны дзеяч культуры Беларусі (1985).
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Сігневіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Бярозаўскага раёна