Малы́я Ляско́вічы (, ) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сігневіцкага сельсавета. Размешчана за 32,5 км ад Бярозы, за 37 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.
Гісторыя Узнікла ў канцы XIX ст. У 1890 годзе — маёнтак Чарнякоўскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні, які належаў памешчыку Івану Бічу, і вёска, жыхары якой былі аб'яднаны ў Малалясковіцкае сельскае таварыства, апрацоўвалі 225 дзес. зямлі. Паводле перапісу 1897 года фальварак ва ўладанні Івана і Васіля Бічаў.
З 1915 года акупіраваны германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені—жніўні 1920 устаноўлена савецкая ўлада.
З 1921 года ў складзе Палескага ваяводства Польшчы, у Чарнякоўскай, з 1926 — у Міжлескай (б. Мацвеевіцкай), з 1932 — у Сігневіцкай гмінах.
З 1939 года ў БССР. З 1940 года ў Пешкаўскім сельсавеце.
У 1941—1944 гг. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На фронце загінулі 5 воінаў-землякоў. За 0,3 км на поўнач ад вёскі, у лесе, на могілках, пахаваны 8 партызан і мірных жыхароў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. У 1966 годзе на магіле быў пастаўлены абеліск.
З 16 ліпеня 1954 года ў Баркоўскімі с/с. Паводле перапісу ў 1970 годзе дзейнічала ферма.
Да 17 верасня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Боркаўскага сельсаветаРешение Брестского областного совета депутатов № 305 от 17 сентября 2013 г. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Берёзовского, Ивацевичского, Малоритского, Пинского районов Брестской области» .
Планіроўка Планіровачна складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — у фальварку 1 двор з 10 жыхарамі. XX стагоддзе: 1905 — 106 жыхароў, у маёнтку — З жыхары. 1940 — 29 двароў, 109 жыхароў. 1959 — 30 гаспадарак, 110 жыхароў. 1970 — 76 жыхароў. XXI стагоддзе: 2005 — З двары, З жыхары.
Вядомыя асобы Аляксандр Іванавіч Юркевіч (нар. 1954) — беларускі палітык.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Сігневіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Бярозаўскага раёна