Вольга Міхайлаўна Шэ́лег (, в. Стары Свержань, Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць — ) — беларускі мовазнавец. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1971).
Скончыла ў 1955 годзе БДУ. Працавала настаўніцай. З 1957 года ў Інстытуце мовазнаўства АН Беларусі.
Навуковая дзейнасць Удзельнічала ў комплексе прац па беларускай лінгвагеаграфіі. Даследавала беларускую дыялекталогію. Адзін з аўтараў «Інструкцыі па збіранню матэрыялаў для складання абласных слоўнікаў беларускай мовы» (вып. 1—2, 1959—60), «Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы» (1963), «Нарысаў па беларускай дыялекталогіі» (1964).
Літаратура
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Стаўбцоўскім раёне Катэгорыя:Мовазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР Катэгорыя:Дыялектолагі