У Рэспубліцы Беларусь крытэрыі аднясення населеных пунктаў да катэгорый устаноўлены Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 г. № 154—З «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленні і парадку вырашэння пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь». Згодна з артыкулам 8 гэтага закона, гарады дзеляцца на наступныя падкатэгорыі:

горад Мінск — сталіца Рэспублікі Беларусь; гарады абласнога падпарадкавання — найбольш буйныя населеныя пункты (з колькасцю насельніцтва не менш за 50 тысяч чалавек), якія з'яўляюцца адміністрацыйнымі і буйнымі эканамічнымі і культурнымі цэнтрамі з развітой вытворчай і сацыяльнай інфраструктурай; гарады раённага падпарадкавання — населеныя пункты з колькасцю насельніцтва не менш за 6 тысяч чалавек, якія маюць прамысловыя прадпрыемствы, сетку ўстаноў сацыяльна-культурнага і бытавога прызначэння, з перспектывамі далейшага развіцця і росту колькасці насельніцтва.

Карта размяшчэння гарадоў Брэсцкай вобласці Гарады з насельніцтвам:

— 200 000 і больш— ад 10 000 да 19 999— ад 100 000 да 199 999— ад 5 000 да 9 999— ад 50 000 да 99 999— 1 999 і менш— ад 20 000 да 49 999

Зялёным колерам пазначаны гарады, насельніцтва якіх павялічваецца, чырвоным — змяншаецца.

Колькасць гарадоў і іх жыхароў На 14 кастрычніка 2009 года (перапіс насельніцтва) ў Брэсцкай вобласці Беларусі налічваўся 21 горад, сярод якіх 3 гарады абласнога падпарадкавання і 18 — раённага, у тым ліку:

НасельніцтваПаселішчаўПаселішчаўу працэнтахЖыхароўЖыхароўу працэнтах200 000 і больш4,76 %34,59 %ад 100 000 да 199 9999,52 %33,35 %ад 50 000 да 99 9994,76 %5,71 %ад 20 000 да 49 99914,29 %8,48 %ад 10 000 да 19 99947,62 %15,36 %ад 5 000 да 9 99914,29 %2,28 %4 999 і менш4,76 %0,23 %Сума100,00 %100,00 %

На 1 студзеня 2017 іх колькасць была тая ж самая.

Спіс гарадоў Брэсцкай вобласці Назвы лацініцай у спісе прыводзяцца адпаведна з афіцыйнымі правіламі транслітарацыі.

+Гарады Брэсцкай вобласці№ГербНазва кірыліцайНазва лацініцайРаёнКолькасць жыхароў (перапіс, 2009)Колькасць жыхароў (ацэнка, 2017)Змена (2017 да 2009)1БрэстBrestгорад Брэст+11,05 %2БаранавічыBaranavičyгорад Баранавічы+6,66 %3ПінскPinskгорад Пінск+6,02 %4КобрынKobrynКобрынскі+3,51 %5БярозаBiarozaБярозаўскі+0,32 %6ЛунінецLuniniecЛунінецкі+4,68 %7ІвацэвічыIvacevičyІвацэвіцкі+2,10 %8ПружаныPružanyПружанскі−2,72 %9ІванаваIvanavaІванаўскі+2,36 %10ДрагічынDrahičynДрагічынскі+1,57 %11ГанцавічыHancavičyГанцавіцкі+0,22 %12ЖабінкаŽabinkaЖабінкаўскі+1,64 %13СтолінStolinСтолінскі+6,48 %14МікашэвічыMikaševičyЛунінецкі−2,48 %15БелаазёрскBielaaziorskБярозаўскі−0,78 %16МаларытаMalarytaМаларыцкі+1,19 %17ЛяхавічыLiachavičyЛяхавіцкі−0,71 %18КамянецKamianiecКамянецкі−0,54 %19Давыд-ГарадокDavyd-HaradokСтолінскі−10,36 %20ВысокаеVysokajeКамянецкі−4,89 %21КосаваKosavaІвацэвіцкі−9,12 %

Галерэя

Гл. таксама Гарады Беларусі

Зноскі