__NOTOC__ 15 верасня — дзвесце пяцьдзясят восьмы (дзвесце пяцьдзясят дзявяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі 608: Баніфацый IV стаў Папам Рымскім 1794: Расійская армія пад камандаваннем А. Суворава разбіла пры Кобрыне войска Рэчы Паспалітай. 1805: Расія аб’явіла вайну Напалеону. 1823: Створана Віцебскае, Магілёўскае і Смаленскае генерал-губернатарства. Існавала да 1836 г. 1826: Падчас руска-персідскай вайны руска-азербайджанска-грузінскі атрад (6,3 тыс. чалавек) разграміў персідскае войска (20 тыс. чалавек), якое рушыла на Тыфліс. 1830: Адкрыта чыгунка Ліверпул — Манчэстэр. 1835: Чарлз Дарвін на борце судна «Бігль» прыбыў на Галапагоскія астравы. 1914: Рускія войскі пачалі Варшаўска-Івангародскую наступальную аперацыю. 1916: У «бітве на Соме» падчас 1-й сусветнай вайны англічане выпрабавалі ў баі першы ў свеце танк Mark I. 1928: Англійскі мікрабіёлаг Аляксандр Флемінг выдзеліў пеніцылін. 1935: У Германіі на з’ездзе НСДАП прыняты Нюрнбергскія расавыя законы. 1944: Савецкія войскі ўступілі ў Сафію. 1971: У Ванкуверы (Канада) створана экалагічная арганізацыі «Грынпіс». 1975: Адкрыты метрапалітэн Сант'яга. 2017: Міжпланетная станцыя «Касіні-Гюйгенс» завяршыла сваю місію, згарэўшы ў атмасферы Сатурна. 2025: Арман Дзюпланціс усталяваў новы сусветны рэкорд у скачках з шастом, узяўшы вышыню 6 м 30 см.

Нарадзіліся 53: Марк Траян, імператар рымскі 973: Аль Біруні, матэматык 1254: Марка Пола, венецыянскі купец і падарожнік 1533: Кацярына з Габсбургаў, жонка Жыгімонта Аўгуста 1613: Франсуа дэ Ларошфуко, французскі пісьменнік і філосаф 1803: Гранвіль, французскі мастак, карыкатурыст 1828: Аляксандр Бутлераў, рускі хімік, заснавальнік арганічнай хіміі 1855: Канстанцін Аляксееўскі, вайсковы дзеяч, удзельнік беларускага нацыянальнага руху 1857: Уільям Говард Тафт, 27-ы Прэзідэнт ЗША 1858: Шарль Эжэн дэ Фуко, манах-трапіст, даследчык Афрыкі 1890: Агата Крысці, брытанская пісьменніца 1894: Жан Рэнуар, кінарэжысёр 1898: Мікалай Кавязін, рэжысёр, педагог, мастак, тэатральны дзеяч, заслужаны артыст Беларусі 1898: Павел Крынчык, беларускі палітычны дзеяч (пам. 22.9.1975) 1905: Пэт О’Калаган, ірландскі лёгкаатлет, алімпійскі чэмпіён 1909: Джэймс Мэйсан, англійскі акцёр, сцэнарыст і прадзюсар (пам. 27.7.1984) 1909: Джын Батэн, новазеландскі пілот, якая атрымала вядомасць сваімі рэкорднымі пералётамі 1924: Люсеберт, нідэрландскі мастак і паэт 1926: Сёхэй Імамура, японскі кінарэжысёр 1926: Жан-П’ер Сер, французскі матэматык 1929: Арлен Кашкурэвіч, беларускі мастак у галіне станкавай і кніжнай графікі 1930: Эндэль Ліпмаа, эстонскі хімік 1938: Дэмура Фуміо, японcкі майстар і настаўнік баявых мастацтваў, 1941: Міраслаў Гермашэўскі, першы польскі касманаўт 1945: Джэсі Норман, амерыканская спявачка 1946: Олівер Стоўн, кінарэжысёр 1971: Канстанцін Калеснікаў, беларускі рок-музыкант, удзельнік гуртоў IQ48 і žygimont VAZA 1973: Олаф Даніэль Вестлінг, фізкультурны трэнер і ўладальнік спартзалаў, муж кронпрынцэсы Швеціі Вікторыі 1975: Анастэйша, амерыканская поп-спявачка

Памерлі 1648: Афанасій Філіповіч, дзеяч праваслаўнай царквы Рэчы Паспалітай, прылічаны да святых праваслаўнай царквой (нар. ~1597) 1700: Андрэ Ленотр, французскі садоўнік 1784: Нікала Бернар Лепісье, французскі жывапісец 1862: Уладзіслаў Сыракомля, беларускі і польскі паэт (нар. 29.9.1823) 1937: Аляксандр Адамовіч, беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч (нар. 6.1.1900) 1964: Альфрэд Блейлак, амерыканскі кардыёлаг 1975: Павел Сухі, савецкі авіяканструктар (нар. 10.7.1895) 1978: Вільгельм Эміль Месершміт, нямецкі авіяканструктар і прадпрымальнік

Святкуюць ААН: Міжнародны дзень дэмакратыі Беларусь: Дзень бібліятэк Гандурас, Гватэмала, Коста-Рыка, Нікарагуа, Сальвадор: Дзень незалежнасці (1821, ад Іспаніі) Японія: Дзень шанавання старых (keiro-no hi)

915