__NOTOC__
15 ліпеня — сто дзевяноста шосты (сто дзевяноста сёмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі 1015: Святаполк Уладзіміравіч стаў Вялікім Князем Кіеўскім. 1240: Адбылася Неўская бітва дружына Аляксандра Яраславіча разбіла шведскі атрад. 1410: Адбылася бітва пры Грунвальдзе ў ходзе Вялікай вайны 1409—1411 гадоў. 1560: Першая пісьмовая згадка аб Шацілавічах (зараз — горад Светлагорск). 1606: Мяшчане Магілёва ўварваліся ў ратушу; старая рада была разагнаная, выбрана новая, у складзе якой пераважалі незаможныя рамеснікі. 1799: У Егіпце знойдзены Разецкі камень. 1888: Здарылася буйное вывяржэнне вулкана Бандай. 1918: Пачалася бітва на Марне падчас Першай сусветнай вайны. 1925: Адноўлена дзейнасць Беларускага камітэта ў Варшаве. 1965: Кангрэс ЗША прыняў закон, які запатрабаваў друкаваць на цыгарэтных пачках папярэджанне аб небяспецы курэння для здароўя. 1999: Беларусь усталявала дыпламатычныя адносіны з Суданам. 2007: Адбылася ўрачыстая каранацыя абраза Маці Божай Гудагайскай папскімі каронамі. 2014: Аварыя ў Маскоўскім метрапалітэне прывяла да гібелі людзей. 2016: Ваенныя спрабавалі здзейсніць дзяржаўны пераварот у Турцыі. 2020: У выніку кібератакі ўзламаны шэраг топ-акаўнтаў на Twitter.
Нарадзіліся 1573: Ініга Джонс, англійскі архітэктар 1600: Ян Косірс, паўднёванідэрландскі жывапісец 1606: Рэмбрант, нідэрландскі мастак (пам. 1669) 1609: Казімір Леў Сапега, вялікалітоўскі дзяржаўны і грамадскі дзеяч (пам. 19.1.1656) 1613: Гу Яньу, кітайскі філосаф, гісторык 1675: Станіслаў Панятоўскі, вялікалітоўскі палкаводзец, прадстаўнік магнатэрыі 1848: Вільфрэда Парэта, італьянскі эканаміст 1875: Рудольф Леві, нямецкі мастак 1876: Алаіза Пашкевіч (Цётка), беларуская паэтка, грамадская дзяячка і палітык (пам. 18.3.1916) 1900: Уладзімір Дубоўка, беларускі паэт, празаік, перакладчык, крытык (пам. 20.3.1976) 1901: Пейке Кох, нідэрландскі мастак 1915: Альберт Гіёрса, амерыканскі фізік 1924: Махмуд Эсамбаеў, чачэнскі артыст балета 1926: Леапольда Галцьеры, прэзідэнт Аргенціны 1930: Жак Дэрыда, французскі філосаф 1930: Стывен Смейл, амерыканскі матэматык 1933: Джон Хопфілд, амерыканскі фізік 1938: Аляксандр Шабалін, савецкі беларускі дзяржаўны дзеяч, пісьменнік і журналіст, спартсмен 1939: Барыс Колкер, лінгвіст, эсперантолаг 1946: Хасанал Болкіях, султан брунейскі 1961: Форэст Уітакер, амерыканскі акцёр 1976: Дыяна Кругер, нямецкая кінаактрыса 1984: Гіфт Еле Атуве, нігерыйская футбалістка
Памерлі 1015: Уладзімір Святаславіч, вялікі князь кіеўскі, хрысціцель Русі. 1410: Ульрых фон Юнгінген, вялікі магістр Тэўтонскага Ордэна (нар. 1360) 1609: Анібале Карачы, італьянскі жывапісец 1758: Джавані Батыста Кразата, італьянскі мастак 1765: Шарль-Андрэ ван Лоа, французскі мастак 1828: Жан-Антуан Гудон, французскі скульптар 1853: Вільгельм фон Кобель, мастак 1857: Карл Чэрні, аўстрыйскі кампазітар 1904: Антон Чэхаў, рускі пісьменнік, драматург, лекар. Аўтар апавяданняў, аповесцей і п’ес (нар. 17(29).1.1860) 1919: Герман Эміль Фішэр, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 1954: Садрыдзін Айні, таджыкскі паэт 1988: Шарль Лапік, французскі мастак 2016: Янез Бернік, славенскі мастак 2017: Марцін Ландау, амерыканскі акцёр
Святкуюць Батсвана: Дзень прэзідэнта Бруней: Дзень нараджэння султана Украіна: Дзень украінскай дзяржаўнасці, Дзень хрышчэння Кіеўскай Русі — Украіны
715