__NOTOC__
15 мая (15 траўня) — сто трыццаць пяты (сто трыццаць шосты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
908: Трохгадовы Канстанцін VII Парфірародны быў абвешчаны суправіцелем свайго бацькі, візантыйскага імператара Льва VI. 1730: Кароль Вялікабрытаніі Георг II прызначыў Роберта Уолпала, лідара партыі вігаў, першым прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі. 1811: Парагвай абвясціў незалежнасць ад Іспаніі. 1905: Заснаваны горад Лас-Вегас. 1905: У газеце «Северно-Западный край» упершыню надрукаваны верш Я. Купалы — «Мужык». 1918: Рада Беларускай Народнай Рэспублікі зацвердзіла герб «Пагоня» як дзяржаўны. 1919: Скончыліся першыя беларускія настаўніцкія курсы ў Мінску. 1920: Скліканы Устаноўчы сейм Літвы. 1926: Пасля здзейсненага перавароту Юзаф Пілсудскі стаў на чале Польшчы. 1948: Пачалася першая араба-ізраільская вайна, пачатая арабскімі краінамі на наступны дзень па абвяшчэнні Ізраілем незалежнасці. 1971: У Лондане адкрыліся Беларуская бібліятэка і музей імя Францыска Скарыны. 1992: У Ташкенце падпісаны Дагавор аб калектыўнай бяспецы краін СНД. 2018: Адкрыццё Крымскага моста праз Керчанскі праліў. 2021: Модуль кітайскага касмічнага зонда «Цяньвэнь-1» высадзіўся на Марсе.
Нарадзіліся
1628: Карла Чыньяні, італьянскі жывапісец 1633: Себасцьен Ле Прэтр дэ Вабан, французскі маршал 1845: Іван Чэрскі, беларускі геолаг, географ, даследчык Сібіры (пам. 25.6.1892) 1855: Леапольд фон Калькройт, нямецкі жывапісец 1857: Вільяміна Флемінг, брытанскі астраном 1859: П’ер Кюры, французскі навуковец-фізік, адзін з першых даследчыкаў радыёактыўнасці (пам. 19.4.1906) 1890: Кэтрын Эн Портэр, амерыканскі пісьменніца 1891: Міхаіл Булгакаў, пісьменнік (пам. 10.3.1940) 1912: Анатоль Іверс, беларускі паэт (пам. 26.10.1999) 1916: Ніна Тарас, беларуская пісьменніца (пам. 12.12.2008) 1916: Фаіна Вахрава, першая лэдзі Тайваня (15.12.2004) 1919: Юджынія Чарлз, прэм'ер-міністр Дамінікі 1920: Мішэль Адзіяр, французскі рэжысёр, сцэнарыст 1925: Мэры Фрэнсіс Лаян, брытанскі генетык 1926: Пітэр Шэфер, брытанскі драматург 1930: Джаспер Джонс, амерыканскі мастак 1932: Аркадзь Вольскі, савецкі і расійскі палітык 1936: Барыс Сачанка, беларускі пісьменнік, перакладчык і выдавец (пам. 5.7.1994) 1941: Мікалай Абабурка, беларускі мовазнавец 1954: Наталля Чорнагалова, беларускі мастак-неаэкспрэсіяніст 1995: Ксенія Сітнік, беларуская спявачка, пераможца дзіцячага конкурсу песні «Еўрабачанне» 2005 1982: Лаял Абуд, ліванская спявачка 1983: Эма Кары, фінскі дзяржаўны дзеяч
Памерлі right|thumb|120px|Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька 926: Лі Цуньсюй, заснавальнік і першы імператар Позняй Тан 1634: Хендрык Аверкамп, нідэрландскі жывапісец 1762: Міхал Казімір Радзівіл «Рыбанька», вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, мецэнат (нар. 13.6.1702) 1774: Антон Ульрых Браўншвайгскі, герцаг Браўншвайг-Беверн-Люнебургскі, бацька расійскага імператара Івана VI, генералісімус рускіх войскаў (нар. 28.8.1714) 1931: Леан Петражыцкі, польскі і расійскі правазнаўца, сацыёлаг (нар. 13.4.1867) 1935: Казімір Малевіч, мастак-абстракцыяніст (нар. 23.2.1878) 1955: Фелікс Моар, эстонскі акцёр 1967: Эдвард Хопер, амерыканскі мастак 2012: Карлас Фуэнтэс, мексіканскі пісьменнік 2020: Хуан Хеновес, іспанскі мастак
Святкуюць ААН: Міжнародны дзень сям’і Парагвай, Дзень незалежнасці , Дзень сям’і
515