__NOTOC__

15 кастрычніка — дзвесце восемдзесят восьмы (дзвесце восемдзесят дзявяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі

533: Візантыйскі палкаводзец Велізарый ўступае ў Карфаген, які ён адбіў у вандалаў. 1432: Падпісана Гарадзенская унія, палітычны акт дзяржаўнага саюза Польшчы і ВКЛ. 1552: Войскі Івана Грознага заваявалі Казанскае ханства. 1570: Заснаваны горад Пхеньян. 1581: У Парыжы каралева-маці Францыі Кацярына Медычы прадставіла сваім гасцям першы ў гісторыі публічны балет — «Камічны балет каралевы». 1582: Папа Рымскі Рыгор XIII ўводзіць грыгарыянскі каляндар. 1806: У склад Расійскай імперыі ўключана Бакінскае ханства. 1815: Пачынаецца ссылка Напалеона Банапарта на востраў Святой Алены. 1863: Пад час выпрабаванняў, у час Грамадзянскай вайны ў ЗША патанула першая падводная лодка Hunley, пры гэтым загінуў яё стваральнік Гарацый Лаўсан Ханлі і яшчэ сем чалавек. 1880: Праз 632 гады скончана будаўніцтва Кёльнскага сабора. 1889: Адкрыўся Цэнтральны вакзал Амстэрдама. 1914: Прэзідэнтам ЗША В. Вільсанам падпісаны Закон Клейтана, які ўрэгуляваў дзейнасць трэстаў. 1928: Нямецкі дырыжабль «Граф Цэпелін» здзейсніў першы камерцыйны рэйс праз Атлантычны акіян. 1925: Пушчаны Віцебскі аўтобус. 1940: На экраны кінатэатраў выйшаў фільм Чарлі Чапліна «Вялікі дыктатар». 1945: Падчас Другой сусветнай вайны расстраляны былы прам’ер-міністр вішыцкага ўрада Францыі П'ер Лаваль, якога абвінавачвалі ў дзяржаўнай здрадзе. 1945: Пачала першы год працы Беларуская гімназія ў ДП-лагеры ў Ватэнштаце (Германія). Дырэктарам школы быў Вацлаў Пануцэвіч. 1946: Герман Герынг, адзін з кіраўнікоў нацысцкай Германіі, выпівае атруту за некалькі гадзін да пакарання смерцю. 1950: У Саўт-Рыверы (ЗША) Мікалаем Лапіцкім і Святаславам Коўшам было заснавана Аб’яднанне Праваслаўных Беларусаў. 1961: У Лондане заснавана праваабарончая арганізацыя «Міжнародная Амністыя». 1962: Пачынаецца кубінскі ракетны крызіс. 1964: Уведзены ў дзеянне нафтаправод «Дружба». 1968: Адбыўся першы выступ «Led Zeppelin». 1985: На пленуме ЦК КПСС М. С. Гарбачоў аб’явіў аб планах эканамічнай перабудовы. 1990: Савецкі лідар Міхаіл Гарбачоў узнагароджаны нобелеўскай прэміяй за ўклад у змяншэнне міжнароднай напружанасці і ажыццяўленне палітыкі галоснасці. 1991: Абвешчаны суверэнітэт Босніі і Герцагавіны. 1995: Садам Хусейн атрымлівае 99,96 % галасоў на прэзідэнцкіх выбарах у Іраку. 1997: Пачаўся праект даследаванняў Сатурна і Тытана — Касіні-Гюйгенс. 2000: У Парыжы на Манмартры адкрылі «Сцяну Кахання», на якой на 311 мовах напісана «Я цябе кахаю». 2003: У КНР запушчаны першы касмічны карабель з касманаўтам (тайканаўтам) на борце — «Шэньчжоў-5». 2003: Ільхам Аліеў стаў прэзідэнтам Азербайджана пасля смерці свайго бацькі Гейдара Аліева.

Нарадзіліся

70 да н.э.: Публій Вергілій, старажытнарымскі паэт 1608: Эванджэліста Тарычэлі, італьянскі матэматык і фізік 1795: Фрыдрых Вільгельм IV, прускі кароль (пам. 1861) 1814: Міхаіл Лермантаў, рускі паэт (пам. 1841) 1832: Фрыдрых Тыцьен, нямецкі астраном 1844: Фрыдрых Ніцшэ, нямецкі філосаф (пам. 1900) 1847: Ральф Альберт Блейклак, мастак 1879: Джэйн Дарвел, амерыканская актрыса 1885: Ёганес Свейнсан К'ярваль, ісландскі мастак (пам. 13.4.1972) 1909: Сяргей Ракіта, беларускі паэт 1914: Лявон Случанін, беларускі паэт 1921: Сеймур Бензер, амерыканскі фізік, малекулярны біёлаг 1926: Мішэль Фуко, французскі філосаф, тэарэтык культуры і гісторык (пам. 25.6.1984) 1932: Яан Раэтс, эстонскі кампазітар 1936: Мішэль Амон, французскі акцёр тэатра і кіно 1944: Таісія Доўнар, беларускі юрыст 1949: Аляксей Якімовіч, беларускі пісьменнік 1978: Вольга Фадзеева, беларуская і расійская актрыса

Памерлі

1389: Урбан VI, Папа Рымскі 1648: Сімонэ Кантарыні, італьянскі мастак 1817: Тадэвуш Касцюшка, герой нацыянальна-вызваленчага руху ў Рэчы Паспалітай і ў ЗША (нар. 4.2.1746?) 1817: Іаган Людвіг Буркхарт, швейцарскі ўсходазнавец 1833: Міхал Клеафас Агінскі, кампазітар, дыпламат, дзяржаўны дзеяч ВКЛ (нар. 25.9.1765) 1875: Тэадор Хоземан, нямецкі мастак 1934: Раймон Пуанкарэ, французскі дзяржаўны дзеяч 1959: Сцяпан Бандэра, украінскі палітычны дзеяч (нар. 1.1.1909) 1989: Вера Пола, беларуская актрыса (нар. 7.2.1901) 2014: Мары Дзюбуа, французская актрыса 2022: Алесь Жук, беларускі пісьменнік і перакладчык

Святкуюць

<noinclude> К15