Батыя́ль, батыяльная зона (ад , bathýs — глыбокі) — экалагічная глыбакаводная зона дна Сусветнага акіяна, размешчаная паміж прыбярэжнай сублітараллю (плыткай зонай) і абісаллю — глыбакаводнай зонай ложа акіяна. Знаходзіцца галоўным чынам у межах мацерыковага схілу і ў сваю чаргу належыць да афатычнай зоны акіяна.

Верхняя мяжа батыяльнай зоны залежыць ад глыбіні, на якой пакаты шэльф пераходзіць у параўнальна круты схіл. Батыяль акаймоўвае ўсе мацерыкі і займае каля 15 % дна акіянаў.

Тэрмін ужываецца ў гідрабіялогіі, акіяналогіі, марской біялогіі і іхтыялогіі для назвы зоны пражывання арганізмаў, якія аддаюць перавагу глыбіні акіяна ў межах 200—3000. м.

Умовы Значны ціск (да 25 Мн/м² або 250 кгс/см²). Амаль поўная адсутнасць святла. Малыя сезонныя тэмпературныя ваганні. Малыя сезонныя ваганні шчыльнасці вады. Рухомасць вод — адносна слабая, але значна большая, чым у абісалі. Рэльеф дна — расчлянёны. На дне — несуцэльнае покрыва ападкаў і маюцца шматлікія выхады карэнных парод. У жывёльным свеце назіраецца прыкметная разнастайнасць, а ў ніжняй батыялі шмат відаў рыб, пераходных да абісальных формаў. Расліннасць вельмі бедная, з-за недахопу святла.

Літаратура

Батиаль //

Спасылкі Батиа́ль // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru

Катэгорыя:Акіяналогія Катэгорыя:Экалагічныя зоны Сусветнага акіяна